Байдэн назваў прэзідэнтам Украіны Пуціна

Вечарам у чацвер (у Беларусі была ноч) прэзідэнт ЗША правёў вялікую прэс-канферэнцыю, на якой не абышлося без традыцыйных апошнім часам ляпаў.

12.07.2024 / 07:22

Скрыншот відэа

Джо Байдэн заявіў наступнае: «А зараз я хачу перадаць гэта прэзідэнту Украіны. Лэдзі і джэнтэльмены — прэзідэнту Пуціну!».

Цікава, што прысутныя заапладзіравалі, а Байдэн хутка паправіўся: «Прэзідэнту Зяленскаму».

«Прэзідэнт Пуцін? Ён [Зяленскі] павінен перамагчы прэзідэнта Пуціна. Я так засяроджаны на тым, каб перамагчы прэзідэнта Пуціна». «Я лепшы», — пажартаваў Зяленскі, які стаяў побач. Байдэн адказаў: «Нашмат лепшы».

Падчас прэс-канферэнцыі 81-гадовы Джо Байдэн наадрэз адмовіўся пакідаць выбарчую гонку, заявіўшы, што толькі ён здольны даць бой Дональду Трампу.

Вялікі з'езд Дэмакратычнай партыі, на якім Байдэна павінны афіцыйна намінаваць кандыдатам на выбары, павінен прайсці на наступным тыдні.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада. 20 лістапада Байдэну споўніцца 82 гады, 14 чэрвеня Дональду Трампу споўнілася 78 год.

Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку

Байдэн не ўбачыў сэнсу ў дазволе Украіне біць па Крамлі

«Ён не можа перамагчы ў бітве з часам». Вядомы акцёр Джордж Клуні заклікаў Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі

Трамп зноў прапанаваў Байдэну правесці дэбаты ў найбліжэйшыя дні

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн

Nashaniva.com