«Гэта Валер Цапкала». Стрыжак назваў сваіх асноўных хэйтараў

Але ёсць і тыя людзі, хто ненавідзяць яго з пачатку 2000-х гадоў. Пра гэта кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак расказаў у выпуску ТОКу.

28.07.2024 / 07:30

Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

«Іх некалькі чалавек, але яна самыя адданыя, самыя шчырыя», — гаворыць мужчына і на просьбу назваць імёны адказвае: «Гэта Кастусь Жукоўскі, чалавек з Гомеля. Хіба ён асноўны. І нейкія людзі з яго тусоўкі. Прозвішчы не згадаю, бо пытанне нечаканае».

З «новай генерацыі» — людзей, якія з'явіліся пасля 2020 года, Стрыжак называе Валера Цапкалу. Прычыну такіх адносін да сябе мужчына тлумачыць наступным чынам:

«На Бі-Бі-Сі дзесьці 18 ці 20 жніўня 2020 года выйшаў матэрыял, дзе расказвалася пра новыя структуры, фонды, якія збіраюць дапамогу. І была дыяграма, дзе паказвалася, хто колькі сабраў грошай і як яны выдаткоўваюцца. Там было напісана, што фонд Валеры Цапкалы сабраў каля трох з паловай мільёнаў (на дыяграме — 4 млн еўра. — НН). Ён кажа, што не ведае, што гэта за дыяграм і адкуль яна ўзялася. Але з гісторыі не выкрасліш.

Дыяграма, пра якую гаворыць Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Я так разумею, гэта вельмі падобна да яго ініцыятывы пра збор абяцанняў пра арышт Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё ніякіх грошай не было. Не ідзе гутаркі пра крадзеж. Але гэта вельмі добра ілюструе стаўленне чалавека да гэтага рэсурсу».

На пытанне, чаму ў яго шмат ворагаў, Стрыжак заўважыў, што не можа так сказаць.

«У мяне ворагаў не больш, чым у любой публічнай асобы. Можа быць, тыя, хто ворагі, больш чутныя. (…) Я спакойна да гэтага стаўлюся, бо калі ты публічны, ты прыцягваеш увагу і, зразумела, крытыку.

Вельмі важна не закасцянець у гэтай усёй сітуацыі так, каб не ўспрымаць крытыку ўвогуле. Трэба ўмець адрозніць, канструктыўная крытыка ці чарговы хэйт. Гэта трэба развіваць у сабе, і я над гэтым працую кожны дзень».

Стрыжак у дзень народзінаў арганізаваў дабрачынны аўкцыён. Адзін з лотаў вельмі незвычайны

Стрыжак: Маем выпадак пазбаўлення грамадзянства за палітыку

«Перамовы аб вызваленні палітзняволеных трэба ўжо весці не з Лукашэнкам, а з Крамлём» — Стрыжак

Nashaniva.com