«Перамовы аб вызваленні палітзняволеных трэба ўжо весці не з Лукашэнкам, а з Крамлём» — Стрыжак
У эфіры «Еўрарадыё» кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак выказаўся наконт ідэі абмену палітвязняў.

Па словах Стрыжака, «калі мы сыходзім на такі цынічна-практычны ўзровень камунікацыі з беларускімі дэ-факта ўладамі, то трэба проста разумець — калі ты ідзеш гандлявацца на рынак, то ты павінен мець грошы альбо іншы тавар, каб штосьці на штосьці мяняць».
Некаторыя лічаць, што ў пытанні абмену можна выкарыстаць санкцыі. Але на гэта Стрыжак заўважае, што санкцыі прымаліся Захадам для ўласных патрэбаў, а не з-за таго, што ў Беларусі паўтары тысячы палітзняволеных.
Ён нагадвае, што першы моцны пакет быў прыняты пасля таго, як беларускія ўлады пасадзілі самалёт з Пратасевічам: «Тады была пагроза паветранай бяспецы. Для Захаду марская і паветраная бяспека з'яўляюцца сакральнымі, недатыкальнымі».
Другая хваля санкцый была, калі Лукашэнка пачаў гібрыдныя атакі на Літву, Латвію і Польшчу праз выкарыстанне мігрантаў.
«Ні там, ні там не было моцнага беларускага кампанента», — заўважае Стрыжак.
Таму ён сумняваецца ў тым, што Захад пойдзе на адмену часткі санкцый у абмен на вызваленне часткі палітзняволеных. Да таго ж істотна змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, што не спрыяе вядзенню перамоваў:
«Сёння мы маем сітуацыю, калі ўлада ва ўсіх, нават маленькіх сваіх кроках, залежная ад Крамля. Таму я нават тэарэтычна не дапускаю асобнай гульні Лукашэнкі на заходнім накірунку. Яму проста адсякаюць такія магчымасці. Таму я не веру ў нейкія сепаратныя перамовы. Калі весці перамовы, то не з Лукашэнкам, а з Крамлём. А ён у гэтым абсалютна не зацікаўлены».
Чытайце яшчэ:
«Некаторыя баяцца запэцкаць свае белыя пальчаткі». Класкоўскі пакрытыкаваў падыход дэмсілаў
«У людзей не было часу нармальна сабрацца». Стрыжак пра дэталі апошняй хвалі эвакуацыі з Беларусі
-
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
-
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
-
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
И идёт пустая болтовня.
Стрижак, сидел бы под веником тихо, и не отсвечивал- так может и за умного сойдешь...