На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова
Цяпер увечары па суботах на «Беларусь 1» будуць паказваць сямейна-музычнае шоу.
21.07.2024 / 09:34
Белтэлерадыёкампанія робіць чарговую спробу стварыць суботняе вечаровае шоу. Папярэдняе падобнае шоу «Макаёнка, 9» з Яўгенам Перліным выходзіла з 2018 да 2020, але пасля пачатку масавых пратэстаў вядучы звольніўся, таму праект закрыўся натуральным чынам. Зрэшты, кіраўніцтва БТ даводзіла, што ў «Макаёнка, 9» былі катастрафічна нізкія рэйтынгі, таму, маўляў, ад праекта ўсё адно збіраліся адмаўляцца.
Так ці іначай, цяпер увечары па суботах на «Беларусь 1» будуць паказаць сямейна-музычнае шоу «Добры вечар!»
Час абраны нечаканы — ажно 21:40, пасля «Панарамы». Мяркуецца, што гледачы будуць слухаць песні, разбаўленыя размовамі ў студыі, да 23:25. Але калі праз доўгія прамовы Аляксандра Лукашэнкі «Панарама» зацягнецца, сямейныя песні могуць зацягнуцца і да апоўначы.
Што ўяўляе сабой «Добры вечар»? Гэта пасядзелкі музыкантаў у студыі разам з вядучым Дзянісам Пацэвічам.
На працягу праграмы выконваецца каля 10 песень, пераважна выступаюць удзельнікі розных сезонаў «Фактар.BY». Галоўная запрошаная зорка ў прэм’ерным выпуску — расійская шансон-спявачка Віка Цыганова.
Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову
Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак
Вядомы блогер набыў кватэру ў Польшчы — вось як гэта ў яго атрымалася