Прынцу Джорджу споўнілася 11 гадоў. Апублікавалі яго новае ФОТА

Брытанская каралеўская сям'я апублікавала новую фатаграфію прынца Джорджа — другога ў чарзе на трон свайго бацькі, прынца Уэльскага Уільяма. Здымак апублікаваны з нагоды 11-га дня нараджэння Джорджа, піша Бі-бі-сі.

22.07.2024 / 15:41

Фота: Кенсінгтонскі палац

Кенсінгтонскі палац (дзе жыве сям'я Уільяма) паведаміў, што фатаграфію Джорджа зрабіла яго маці — прынцэса Уэльская Кэтрын. Яна вядомая як фатограф-аматар і часта публікуе здымкі членаў каралеўскай сям'і, уключаючы сваіх дзяцей.

У гэтым годзе яна вырашыла апублікаваць чорна-белы здымак Джорджа, на якім яе сын сфатаграфаваны з бранзалетам дружбы.

З падобным аксэсуарам нядаўна з'явілася на публіцы сястра Джорджа прынцэса Шарлота — гэта было падчас Уімблдонскага тэніснага турніру.

У чэрвені гэтага года Джордж разам з мамай і іншымі членамі каралеўскай сям'і выйшаў на балкон Букінгемскага палаца ў гонар дня нараджэння караля Карла III.

Гэта было першае з'яўленне Кэтрын на публіцы з тых часоў, як у яе выявілі рак. Прынцэса працягвае лячэнне, але яе стан паляпшаецца.

Карлас Алькарас другі раз выйграў Уімблдон, ён зноў перамог Джокавіча

Кейт Мідлтан абвясціла, што ёй стала лепш і яна зможа прысутнічаць на парадзе ў гонар караля

Брытанскаму прынцу Луі ўпершыню дазволілі надзець штаны

Nashaniva.com