Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог
Вядучы спартыўных праграм на каналах Белтэлерадыёкампаніі напісаў першы алімпійскі рэпартаж, які, па яго словах, ледзь не стаў апошнім.
26.07.2024 / 15:46
Мікалай Стула. Фота: БелТА
Белтэлерадыёкампанія ўпершыню з 1984 года паказваць Алімпіяду не будзе. Аднак яе супрацоўнікі акрэдытацыю на гульні атрымалі. Дапамог прыналежны да БДТРК сайт sport5.by, ад якога ў Парыж і адправіўся вядучы БТ Мікалай Стула.
У першым рэпартажы з алімпійскага Парыжа галоўны рэдактар сайта sport5.by расказаў, як памежніцы не хацелі пускаць яго ў сталіцу Францыі.
Усё пачалося з таго, што супрацоўнік БТ заблукаў у аэрапорце Шарля дэ Голя. Ён панаракаў на адсутнасць валанцёраў і незразумелыя паказальнікі. Дапамог Стулу адшукаць пашпартны кантроль цемнаскуры хлопец — былы студэнт маскоўскай ВНУ, які добра ведаў рускую мову.
Але пасля ўзнікла яшчэ адна праблема.
«Тры дзяўчыны-памежніцы наадрэз адмаўляліся пускаць у Францыю праз адсутнасць у пашпарце асобна ўклеенай шэнгенскай візы. Довады, што на ўсіх Алімпіядах акрэдытацыя і з'яўляецца візай, доўгі час не дзейнічалі. Нават «казырны туз»: слова schengen і нумар візы пад імем і прозвішчам у галоўным алімпійскім дакуменце не змог растапіць празмерную пільнасць», — расказаў Стула.
Памежніца ў выніку забрала ягоны пашпарт і пайшла, а яе калега нібыта пачала гугліць інфармацыю пра Беларусь.
Праз некаторы час дзяўчына-памежніца вярнулася і ўсё ж такі пусціла Стулу ў краіну. Гэта ён назваў маленькай перамогай.
Алімпійскія гульні ў Парыжы афіцыйна адкрыюцца сёння, 26 ліпеня.
Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў
Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі
Ізраіль папярэдзіў Францыю аб магчымым тэракце падчас Алімпіяды
Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны