Чыпсы з кабачка — рэцэпт
У гэтых запечаных у духоўцы чыпсах мала тлушчу, і іх лепш за ўсё апісаць адным словам: смакоцце.
28.07.2024 / 13:00
Фота: skinnyms.com / Pinterest
Складнікі:
- 1 кабачок, нарэзаны тонкімі лустачкамі
- 1/3 шклянкі паніровачных сухароў — лепш цэльназерневых
- 1/4 шклянкі дробна нацёртага сыру, найлепш тыпу пармезан (можна нятлустага)
- ¼ чайнай лыжкі чорнага молатага перцу
- соль да смаку
- 1/8 чайнай лыжкі часночнага парашку
- 1/8 чайнай лыжкі вострага перцу
- 3 сталовыя лыжкі нятлустага малака
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 220℃.
- Змяшайце ў невялікай місцы паніровачныя сухары, пармезан, чорны молаты перац, соль, часночны парашок і каенскі перац. Абмакніце лустачкі кабачка ў малако і абкачайце ў паніровачных сухарах, каб яны пакрылі абодва бакі.
- Калі вы выкарыстоўваеце форму для выпечкі, пастаўце яе на бляху. Калі проста на блясе — то злёгку апырскайце яе антыпрыгарным кулінарным спрэем або вышмаруйце алеем. І выкладзіце кабачкі.
- Выпякайце цягам 15 хвілін, перавярніце і працягвайце выпякаць да залацістага колеру, прыкладна 10-15 хвілін (асцярожна, каб не падгарэла). Дайце астыць да пакаёвай тэмпературы, перш чым перакласці ў герметычны кантэйнер. Чыпсы з кабачка стануць больш храбусткія пасля астуджэння.
Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна
РПЦ назвала чыпсы і энергетыкі «неправаслаўнымі» прадуктамі
Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае