Ежа33

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае 

Калі ў вас яшчэ засталіся кабачкі, а на носе — важная падзея, гэты рэцэпт вас выратуе. Вы атрымаеце прыгожую і сытную гарачую страву, якая да таго ж і дужа апетытная.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць фаршыраваныя кабачкі, вам спатрэбіцца:

  • 1 сярэдні кабачок, разрэзаны на дзве паловы ўпоперак
  • 5 зубкоў часнаку
  • 3 сталовыя лыжкі нарэзанага свежага чабару
  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею + яшчэ трохі, каб змазаць кабачок
  • 2 вялікія цыбуліны, нарэзаныя нядробна
  • 500 грамаў ялавічнага фаршу
  • 4 сталовыя лыжкі таматнага пюрэ (можна замяніць на таматную пасту ці кетчуп, лепей хатні)
  • 450 грамаў памідораў
  • 3 сталовыя лыжкі дробна нарэзанай пятрушкі + яшчэ трохі для падачы
  • 3 узбітыя яйкі
  • 75 грамаў цёртага пармезану + яшчэ трохі для падачы
  • 75 грамаў цёртага сыру пекарына (можна замяніць на пармезан ці іншы цвёрды сыр)
  • соль і молаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце вялікую форму для запякання і высцеліце яе фольгай, пакіньце краі фольгі звісаць з формы.
  2. Давядзіце да кіпення ваду ў вялікім рондалі — у ім павінна хапіць месца для абедзвюх палоў кабачка. Трохі прыпраўце ваду соллю.
  3. Лыжкай прыбярыце з кабачка насенне і кудзелістую мякаць, выкіньце іх. Дастаньце з кабачка прыкладна 120 грамаў мякаці так, каб у паловах атрымалася вялікая выемка, і адкладзіце гэтую мякаць.
  4. Асцярожна апусціце паловы кабачкоў у рондаль з кіпучай вадой, адразу ж выключыце агонь і пакіньце кабачкі ў вадзе да таго часу, пакуль вы будзеце гатовыя іх ужываць паводле рэцэпта.
  5. Здрабніце часнок і чабор (можна выкарыстоўваць ступку), дадайце соль і молаты чорны перац на смак. Разагрэйце ў патэльні аліўкавы алей, дадайце цыбулю, часнок і чабор, абсмажце да мяккасці. Дадайце фарш і смажце сумесь 10 хвілін, пакуль яна не падрумяніцца, пры гэтым пастаянна яе памешвайце.
  6. Пакуль фарш гатуецца, пакладзіце памідоры ў міску, залейце іх кіпнем і пакіньце на 30 секунд. Дастаньце памідоры шумоўкай, прамыйце пад халоднай вадой і здыміце з іх скурку. Нарэжце памідоры вялікімі кавалкамі.
  7. Дадайце да фаршу таматнае пюрэ ці кетчуп (можна яго напалову замяніць нарэзанымі вяленымі памідорамі), смажце яшчэ 5 хвілін. Нарэжце 120 грамаў мякаці кабачка, дадайце яе да фаршу і перамяшайце. Дадайце нарэзаныя памідоры і пятрушку і гатуйце сумесь на агні яшчэ 10 хвілін, пры гэтым перыядычна памешвайце.
  8. Здыміце сумесь з агню і трохі астудзіце, а потым умяшайце ў яе яйкі (калі сумесь будзе занадта гарачай, яйкі звернуцца).
  9. Дадайце ў патэльню з сумессю палову з нацёртых сыроў і добра перамяшайце.
  10. Асцярожна прыбярыце паловы кабачка з гарачай вады, зліце ўсю ваду з іх цэнтра і пакладзіце іх у форму для запякання. Лыжкай кладзіце сумесь з фаршу ў кожную з паловаў кабачка, пакуль яны не напоўняцца. Акуратна злучыце паловы і змажце скурку кабачка алеем. Пасыпце кабачок рэшткамі цёртых сыроў. Абгарніце фольгу вакол кабачка, каб змацаваць яго, пакіньце ўверсе невялікі зазор.
  11. Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы каля 45 хвілін. Праз 45 хвілін павялічце тэмпературу ў духоўцы да 200 градусаў, раскрыйце фольгу і гатуйце яшчэ 5 хвілін, каб цёрты сыр падрумяніўся і стаў хрусткім. Дастаньце з духоўкі і адстаўце на 10 хвілін.
  12. Для падачы нарэжце кабачок на колцы і пасыпце дадаткова пармезанам і пятрушкай, калі жадаеце.

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Якую агародніну карысна ўжываць свежай, а што лепш падсмажыць?

Рэцэпт на выхадныя. Класічны хлебны пудынг — брытанская класіка на вашым стале

Каментары3

  • Жвір
    16.07.2023
    Не, усё ня так, і начыньне й сам кабачок, нават на фотцы бачна, што неядомае нешта, абы што... Ня ведаеце вы, што такое апраўдны фаршаваны кабачок...
  • пахне чабор
    16.07.2023
    чыво? яка я шчэ на носе важна падзея?

    фу
    (я пра фота і пра рыцэпт)
  • фу бе
    16.07.2023
    дзе вы такое фота паганае знайшлі?

    у мяне ўчора былі 2 маладыя кабачкі, 2 агуркі, 2 таматы, 2 зубкі часныку, трохі солі і трохі ўкропу
    парубала гэта ўсё, сунула ў пакет
    праз гадзіну ўжо амаль нічога не было...

    во гэта сапраўды смаката дык смаката

    а на фота гэта ў вась шо?
    фу бе

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць