Кітай скараціў імпарт беларускага харчавання. Па некаторых пазіцыях падзенне вельмі значнае

У бягучым годзе Кітай скараціў імпарт з Беларусі па шэрагу харчовых таварных пазіцый. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, піша Myfin.by.

27.07.2024 / 18:17

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе Кітай працягвае рабіць закупкі з Беларусі па асобных харчовых таварных пазіцыях. Пры гэтым па некаторых відах прадукцыі назіраецца скарачэнне аб'ёму закупак як у коштавым, так і ў колькасным выражэнні.

У студзені — чэрвені 2024 года Кітай імпартаваў з Беларусі рапсавага алею на суму каля $130 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года закупкі зменшыліся больш чым на $45 млн.

Імпарт мяса і харчовых субпрадуктаў хатняй птушкі з РБ скараціўся з $172,2 млн у 1-м паўгоддзі 2023 глда да $94,4 млн за такі ж перыяд гэтага года.

Закупкі замарожанай ялавічыны праселі з $46,8 млн да $41,6 млн.

Таксама зафіксавана падзенне імпарту і па іншых харчовых пазіцыях:

Беларусь ці Польшча: хто важнейшы гандлёвы партнёр для Кітая?

Кітай зацягвае пастаўкі новых цягнікоў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі

Лукашэнка: Мы «кінулі якар» у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС

Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада

Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?

Nashaniva.com