Грамадства44

Лукашэнка: Мы «кінулі якар» у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС

Сёння Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці. Там зрабіў шматзначныя заявы.

Фота: Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

«Нашы асноўныя два партнёры — Расія і Кітай. Гэта нашы традыцыйныя партнёры. Гэта наш «якар». Мы заякарыліся. І калі хтосьці думае, што «вось мы сыдзем з Расіі і Кітая, заўтра нас прымуць з распасцёртымі рукамі» — глупства поўнае. Так, мы невялікая экспартная эканоміка. Але трэба разумець, што гэта мільярды даляраў. Канкурэнцыя сур'ёзная, і з нашымі таварамі нас нідзе ніхто асабліва не чакае. Таму Расія і Кітай, асабліва Расея, — гэта наш традыцыйны рынак. Эканоміка-тут нікуды не дзенешся», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён адзначыў, што Беларусь паспяхова развівае адносіны і з іншымі дружалюбнымі краінамі, не губляюцца кантакты з Еўрапейскім Саюзам.

«Гэта нашы суседзі — Еўрапейскі Саюз. З імі трэба знайсці шляхі супрацоўніцтва. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку — гэта ўзаемавыгадны інтарэс», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Каментары4

  • Ёсік
    22.07.2024
    Як жа паскудна ўсё гэтая выглядае. Паўлінаім хадзіў, ды вы безь мяне, ды я вас усіх кручу, як хачу, ды я, ды мы, ды я і валодзя. А па факце - пшык. Калі ласка, у расею, толькі думай, як у уступіш у га.но - губерніямі, альбо адразу. Стратэг хрэнаў, захрас у 90-х,і ўсіх там трымаеш.
  • Лейцар коркавы
    22.07.2024
    Не верце яму, пакуль не зьгіне, выкрэсьліце яго прозьвішча ад усюль. Цяжка з грашыма, таму і пачаў гэтую бздуру казаць. Калі пуцін падкіне ці яйкі зацісьне крапчэй, ізноў убачыце і пачуеце сапраўднага савецкага чалавека лукашэнку.
  • Лявон
    22.07.2024
    Трэ было ў 2020 думаць і маляваць сабе 52%, а не 83%

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць