Мясніковічу знайшлі новае прымяненне

30 ліпеня Лукашэнка сустрэўся з працоўнай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. «Салідарнасць» звярнула ўвагу, што на гэтай нарадзе прысутнічаў і былы кіраўнік НАН ды прэм'ер-міністр 74-гадовы Міхаіл Мясніковіч, якога, як раней здавалася, ужо адправілі на пенсію. 

30.07.2024 / 22:19

Створаная працоўная група пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржкантролю павінна падрыхтаваць Лукашэнку прапановы па развіцці Акадэміі навук. Мяркуючы па прысутнасці на сустрэчы Мясніковіча, ён уваходзіць у склад гэтай групы.

На нарадзе чыноўнік сядзеў бліжэй да краю стала, але менавіта ён пасля выйшаў да журналістаў дзяржаўных СМІ расказаць пра змест сустрэчы. Тыя прадставілі яго ў сваіх публікацыях як «дзяржаўнага дзеяча».

З 1990-х па 2010-я гады Міхаіл Мясніковіч быў адной з найзначнейшых фігур у атачэнні Лукашэнкі, узначальваючы ў розны час ягоную адміністрацыю, Акадэмію навук, урад і Савет Рэспублікі. Але ў апошнія некалькі гадоў Мясніковіч займаў не вельмі ўплывовую пасаду кіраўніка калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а ў пачатку гэтага года страціў і яе.

Чалы патлумачыў, чым быў карысны Мясніковіч у час працы з Лукашэнкам

Як складаліся лёсы былых кіраўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі

Мясніковіч пакідае пасаду старшыні ЕЭК

У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча

Nashaniva.com