У Баранавічах мужчына нырнуў у ваду і знайшоў там кашалёк суседа

У Баранавічах мясцовы жыхар вырашыў асвяжыцца і, нырнуўшы на дно вадаёма, знайшоў там партманэ, усярэдзіне якога было пасведчанне кіроўцы. На фота мужчына адразу апазнаў свайго суседа, якому патэлефанаваў і расказаў пра сваю знаходку.

01.08.2024 / 15:48

Фота ілюстрацыйнае

Аказалася, што днём раней мужчына выпадкова пакінуў партманэ з грашыма на лаўцы каля пад'езда, а калі вярнуўся забраць, то не знайшоў яго.

Як потым высветлілі, у той вечар міма пад'езда праходзілі двое хлопцаў. Адзін з іх прыхапіў кашалёк з сабой. Грошы, а было там 1100 рублёў, 300 еўра і 33 даляры, малады чалавек забраў сабе, а ад рэчавага доказу ў выглядзе кашалька вырашыў пазбавіцца, выкінуўшы ў ваду.

Малады чалавек ва ўсім прызнаўся, цяпер яго будуць судзіць.

У Мінску пачынаецца суд над абвінавачаным у забойстве маладой касіркі, якую жорстка забілі 15 гадоў таму

У Рыме з пагоняй затрымалі беларуса на скрадзеным фургоне

Міліцыя ініцыюе забарону на продаж сувенірных грошай

Nashaniva.com