Здарэнні

У Мінску пачынаецца суд над абвінавачаным у забойстве маладой касіркі, якую жорстка забілі 15 гадоў таму

Дзёрзкае злачынства, здзейсненае амаль 15 гадоў таму ў Заводскім раёне Мінска, было рэзанансным, доўгі час яно заставалася нераскрытым.

Мінскі гарадскі суд пачне сёння разгляд крымінальнай справы аб забойстве дзяўчыны-касіра ў сталіцы, якое адбылося ў 2009 годзе, піша «Спутнік».

Дзёрзкае злачынства, якое ўзрушыла ўвесь Мінск, было здзейснена ў снежні 2009 года. Тады супрацоўніцы абменнага пункта ва ўніверсаме «Аўтазаводскі» на Партызанскім праспекце былі нанесеныя множныя ўдары нажом, выкрадзеная буйная сума грошай.

Доўгі час гэта злачынства было ў катэгорыі нераскрытых, але праца па ім працягвалася. У 2024 годзе ГУУС Мінска паведаміла, што падазраваны ўстаноўлены і затрыманы.

Абвінавачанаму — 49-гадоваму мінчуку — выстаўленае абвінавачванне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса п.п. 6,12 ч. 2 арт. 139, ч. 3 арт. 207 (забойства з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем).

Забойства было раскрыта пасля таго, як з'явілася інфармацыя экспертаў аб магчымым супадзенні генетычных характарыстык мужчыны з генатыпам на прадмеце, які быў канфіскаваны следствам у 2009 годзе.

Накіроўваючы крымінальную справу ў суд, пракурор пакінуў абвінавачанаму ранейшую меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны зайшоў у абменнік і нанёс дзяўчыне не менш за 19 удараў нажом, у тым ліку ў вобласць размяшчэння жыццёва важных органаў.

Каментары

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →