У сеціве з'явілася жахлівае фота ўкраінскага вайскоўца, меркавана закатаванага расіянамі

На апублікаваным фота бачна, што ў загінулага адрэзаныя канечнасці і галава. На гэтае фота адрэагаваў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. 

03.08.2024 / 20:42

«У сеціве з'явілася фота, верагодна, з целам украінскага палоннага… Гэта не проста парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, гэта паводзіны нелюдзяў!

Адзначу, што ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права, ніводнага ваеннапалоннага нельга падвяргаць фізічнаму калечанню, гвалту або забойству», — напісаў Лубінец.

Ён таксама падкрэсліў, што «распаўсюджваючы падобныя фота і відэа праз сацыяльныя сеткі і здзяйсняючы такія дзеянні, Расія хоча запалохаць украінцаў: як цывільных, так і вайскоўцаў».

Лубінец паведаміў, што звярнуўся ў Міжнарожную камісію па правах чалавека і ААН, каб яны зафіксавалі парушэнні правоў чалавека, а таксама да ўкраінскіх праваахоўных органаў, каб тыя праверылі асобу забітага і факт злачынства

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці

«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы

«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону

«Выклікае асацыяцыі з нацысцкімі лагерамі смерці». Украінцы паказалі чалавека пасля двух гадоў расійскага палону

Nashaniva.com