МЗС Польшчы: Пытанне вызвалення Пачобута мы абмяркоўваем напрамую з Беларуссю
Анджэй Шэйна расказаў, што перамовы аб вызваленні Анджэя Пачобута вядуцца ў двухбаковым парадку паміж Польшчай і Беларуссю.
04.08.2024 / 14:47
Анджэй Пачобут. Фота: «СБ»
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна патлумачыў, чаму Анджэй Пачобут не быў уключаны ў вялікі абмен паміж краінамі Захаду і Расіяй, які прайшоў на тыдні ў Анкары.
Польскі бок у межах абмену выдаў агента ГРУ Паўла Рубцова. Пры гэтым апазіцыя крытыкуе кааліцыйны ўрад за тое, што ў абмен на агента Польшча нічога не атрымала.
Па словах Шэйны, у дадзеным выпадку Варшава дзейнічала па запыце адміністрацыі прэзідэнта ЗША, сам абмен дыпламат назваў «акцыяй за свабоду пад кіраўніцтвам ЗША — саюзніка Польшчы па НАТА», піша wpolityce.pl.
«Мы ўлічылі, падтрымалі і дзейнічалі на просьбу адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Расійскія агенты, у тым ліку і забойца, былі вызваленыя, але наўзамен свабоду атрымалі невінаватыя людзі, якія сталі закладнікамі пуцінскага рэжыму.
І гэта дзейнасць, якая ўваходзіць у рамкі супрацоўніцтва ўнутры НАТА, у рамкі трансатлантычнага супрацоўніцтва», — адзначыў Шэйна.
Дыпламат дадаў, што пытанне вызвалення Анджэя Пачобута, як і іншых палітзняволеных, абмяркоўваецца ў іншым фармаце — напрамую з Беларуссю.
Паводле слоў Шэйны, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ўзнімае гэта пытанне на кожным пасяджэнні кіраўніцтва ведамства.
Латушка пракаментаваў прапанову рэжыму выдаць яго ў абмен на Пачобута
Лукашысты прапаноўвалі палякам у абмен на вызваленне Пачобута выдаць ім Латушку — былы міністр
Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе
Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута
Сікорскі: Польшча працягвае працаваць над вызваленнем Пачобута
Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі