Грамадства77

Лукашысты прапаноўвалі палякам у абмен на вызваленне Пачобута выдаць ім Латушку — былы міністр

Былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрв’ю Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся з ягоным удзелам адносна вызвалення з беларускай калоніі палітвязня Анджэя Пачобута.

Былы міністр нагадаў, што пасля абвяшчэння прысуду Андрэю Пачобуту Польшча закрыла памежны пераход у «Баброўніках». Умовай яго адкрыцця было вызваленне Пачобута, аднак рэжым Лукашэнкі выступіў з сустрэчнай прапановай:

«Гэта было заахвочваннем да перамоў. Мы пачалі перамовы, таемныя перамовы з беларускім рэжымам. З іх боку была зразумелая толькі ўмова — «вы аддайце нам [Паўла] Латушку», аднаго з дзеячаў беларускай апазіцыі, які стала жыве ў Польшчы, якога рэжыму завочна асуджанага на некалькі дзясяткаў гадоў турмы, «на наступны дзень мы вам перадамо Пачобута». Відавочна, што не маглі праводзіць такія перамовы», — заявіў Марыюш Каміньскі.

Раней былы міністр казаў, што расійскага агента Паўла Рубцова (Пабла Гансалеса) польскі бок пры ім пагадзіўся перадаць амерыканцам для абмену, разлічваючы на тое, што ў абменны спіс з расійскага боку будзе ўключаны Андрэй Пачобут.

Каментары7

  • Галасаванне
    03.08.2024
    Латушка на конференцыі "Новая Беларусь" у Вільні заклікаў ісці галасаваць супраць усіх на лукашэнкіны выбары. Калі яго абмяняць, то як раз зможа схадзіць прагаласаваць.
  • Выдавайце
    03.08.2024
    Дык у чым праблема? Былая жонка заступіцца
  • Андрусь
    03.08.2024
    Наступнае што зробіць Лукашэнка гэта прыгаворыць да расстрэлу наступных закладнікаў і запатрабуе ад ЭЗ выдаць палітычных уцекачоў

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць