Прэзідэнт МАК вырашыў не трымацца за сваю пасаду

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў, што прыняў рашэнне не спрабаваць пераабірацца на новы тэрмін.

10.08.2024 / 20:35

«У выніку глыбокіх разважанняў і шырокіх дыскусій, у тым ліку з маёй сям'ёй, прысутнай тут, у зале, я прыйшоў да высновы, што не варта падаўжаць мае паўнамоцтвы звыш тэрміну, прадугледжанага алімпійскай Хартыяй», — сказаў Томас Бах журналістам.

Раней, на 141-й сесіі МАК у індыйскім Мумбаі, некалькі сябраў арганізацыі выступілі з ініцыятывай змяніць алімпійскую Хартыю, каб Бах мог быць пераабраны яшчэ на адзін тэрмін.

Выбары прэзідэнта МАК адбудуцца ў сакавіку 2025 года на сесіі арганізацыі ў Грэцыі.

70-гадовы прадстаўнік Германіі Томас Бах кіруе Міжнародным алімпійскім камітэтам з 19 верасня 2013 года, ён дабывае другі сямігадовы тэрмін. У мінулым ён сам быў добрым спартоўцам, а ў 1976 годзе нават стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе каманды ФРГ ў фехтаванні на рапірах. Таксама ён таксама ў камандным першынстве быў чэмпіёнам і неаднаразовым прызёрам чэмпіяната свету.

Алімпіяду ў Парыжы закрыюць зоркі? Што вядома пра шоу ў нядзелю

Алжырка, якую цкавалі ў інтэрнэце, выйграла золата Алімпіяды 

У трайным скачку на Алімпіядзе п'едэстал занялі кубінцы — і ніводзін з іх не прадстаўляе Кубу. Усе яны ўцяклі з краіны

Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе

Nashaniva.com