Будуць судзіць дальнабойшчыка, які вярнуўся дамоў

Палітзняволенага Аляксандра Камлёнка ў сераду пачнуць судзіць за «абразу Лукашэнкі» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

13.08.2024 / 12:16

Імя Аляксандра Камлёнка з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), піша «Вясна».

Працэс будзе праходзіць закрытым рэжыме, судзіць Аляксандра прызначаны Яўген Буруноў.

Аляксандр — жыхар Оршы. Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому з замежжа, быў затрыманы.

Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў «Аднакласніках» «экстрэмісцкай».

Сёння пачынаюць судзіць былога палітвязня з Баранавічаў — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Шматдзетную маці, чый сын — палітвязень, судзяць па крымінальнай справе. Ёй пагражае да 7 гадоў

Палітвязню Цімуру Рызапуру, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, дадалі год калоніі за непадпарадкаванне адміністрацыі

Nashaniva.com