Грамадства33

Шматдзетную маці, чый сын — палітвязень, судзяць па крымінальнай справе. Ёй пагражае да 7 гадоў

Гаворка пра Наталлю Давыдуліну, маці былога палітвязня Дзяніса Давыдуліна. Яе затрымалі падчас рэйда на салідарных з палітвязнямі ў студзені 2024-га. Хутчэй за ўсё, «віна» жанчыны ў тым, што яна дапамагала іншым.

Наталля Давыдуліна. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Наталлі Давыдулінай 47 гадоў, яна са Жлобіна. З сацсетак Наталлі вядома, што ў іх з мужам вялікая сям'я — пяцёра дзяцей, з якіх адна дачка яшчэ ў малодшай школе.

Адзін з сыноў Наталлі, Дзяніс Давыдулін — былы палітвязень. Яго затрымалі ў сакавіку 2021-га і прысудзілі паўтара года калоніі за тое, што ў ноч на 10 жніўня ён «выходзіў на праезную частку і аказваў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». 19-гадовы хлопец адбываў пакаранне ў адной з самых суворых калоніяў Беларусі — №1 у Наваполацку, дзе цяпер знаходзіцца Віктар Бабарыка.

Дзяніс вызваліўся 8 ліпеня 2022. З таго часу пра яго нічога невядома, але на момант затрымання маці ён быў у Беларусі, калі меркаваць па яе сацсетках (на вадохрышча яны выкладалі сямейнае фота).

Мала вядома і пра Наталлю. Яна ніколі не давала інтэрв'ю медыя. З раскладаў судоў вядома, што яе судзілі 24 студзеня 2024 за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Імаверна, яе затрымалі падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі.

Суд пачнецца 23 жніўня ў Гомельскім абласным судзе.

Жанчыну вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). З фармулёўкі СК наконт пенсіянеркі Наталлі Малец з Брэста, якой прысудзілі тры з паловай гады калоніі за пераводы палітвязням з уласнай пенсіі, зразумелая логіка лукашэнкаўскіх кадэбэшнікаў, якія вялі такія справы. Маўляў, калі ты дапамагаў толькі «экстрэмістам», значыць ты з імі заадно, а, значыць, усведамляў «экстрэмісцкую сутнасць злачынства». Рэальная адпаведнасць закону мала цікавіць следства.

@nashanivanews За дапамогу адправяць у турму #беларусь #александрлукашенко #белорусы #закон #новостибеларуси #нашаніва ♬ mirage - théos & Antent

Такім чынам, хутчэй за ўсё, Наталлю вінавацяць у нейкай дапамозе іншым зняволеным. Вядома, што падчас студзеньскай аблавы пакінулі за кратамі ў асноўным тых, хто дапамагаў іншым — рабіў пераводы і пасылкі ў СІЗА ды калоніі, нават на вельмі дробныя сумы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Бенiта i Гiтлер
    13.08.2024
    Недоўга ужо засталася путлеру i яго разъетаму хракапасобнiку.
  • Андрусь
    13.08.2024
    Лукашэнка кідае людзей за краты толькі за праўлення салідарнасці.
    Мэта каб усе былі рабамі.
  • Prakop
    13.08.2024
    Дебілы не - дзе разпаусюд ?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць