Галоўны рэдактар «СБ»: Нам удалося перавярнуць свядомасць беларусаў

На чарговым паседжанні «Клуба рэдактараў» галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук расказаў пра сваё бачанне свабоды слова і дэмакратыі. Ён упэўнены, што беларускай прапагандзе ўдалося «перавярнуць свядомасць беларусаў». 

18.08.2024 / 19:17

Паводле прапагандыста, дэмакратыя, свабода слова — гэта тыя механізмы, з дапамогай якіх Захад разбурае дзяржаўнасць іншых краін. Беларускім жа СМІ, паводле яго, дастаткова той свабоды, якая цяпер у краіне.

«У нас вельмі нармальнае і збалансаванае заканадаўства ў сферы медыя. Гэта праўда. У нас дастаткова як у кіраўнікоў СМІ правоў і свабод, і мы можам рэалізаваць любыя нашы праекты, якія не супярэчаць Канстытуцыі. Дзяржорганы, перш за ўсё Міністэрства інфармацыі, атрымала эфектыўны механізм выдаляць з медыйнай прасторы дэструктыўныя рэсурсы. Гэта не толькі СМІ, гэта і тыя, хто наркотыкі распаўсюджвае, парнаграфію, тэрарызм, продаж зброі», — расказвае ён пра беларускую свабоду слова.

Жук мяркуе, што заходнія СМІ працуюць на гаспадара, а беларускія — «на кансалідацыю». 

Ёсць вельмі важны момант, які адрознівае нас ад краін Захаду: мы працуем на кансалідацыю грамадства, у адрозненне ад рэсурсаў, якія працуюць на гаспадара», — кажа ён.

Таксама Жук выказаў думку, што беларусам больш не патрэбная свабода слова і дэмакратыя ў агульнапрынятым сэнсе.

«Нам удалося перавярнуць свядомасць нашых беларусаў, стаўленне да паняццяў «дэмакратыя», «свабода слова». Гэта якраз тыя механізмы, з дапамогай якіх Захад разбурае дзяржаўнасць іншых краін», — сказаў Жук.

Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы

Кіраўнік Nexta Сцяпан Пуціла: Нам здавалася, сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народа

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Nashaniva.com