Грамадства1313

Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія». Сярод тэм згадваўся і адвод беларускіх войскаў ад мяжы з Украінай. Частка расійскіх Z-каналаў тады абуралася Лукашэнкам, асабліва калі ўкраінцы зайшлі ў Курскую вобласць. Цяпер у інтэрв'ю Лукашэнка патлумачыў: гэта ён дадатковыя сілы адвёў, але асноўныя, маўляў, засталіся.

Фота: БелТА

Лукашэнка заявіў, што сітуацыя абвастрылася ў канцы чэрвеня-пачатку ліпеня, калі вялася падрыхтоўка да парада ў Мінску на Дзень незалежнасці. Тады ў Беларусь з Расіі перамясцілася нямала лятальных апаратаў і падраздзяленні сухапутных войскаў, якія ўдзельнічалі ў парадзе.

«Ясна, што яны [ва Украіне] бачылі перасоўванне да нас, амерыканцы ж ім усю інфармацыю даюць. І падумалі, што, як яны сказалі, «Пуцін зноў будзе наступаць з тэрыторыі Беларусі». З-пад Гомеля, як гэта было ў пачатку СВА. І яны да 120 тысяч пачалі перакідваць вайскоўцаў. У адказ я вымушаны быў амаль траціну войска перакінуць дадаткова на ўзмацненне таго, што было», — заявіў Лукашэнка.

Пасля, па яго словах, «па канале камунікацыі, які існуе з украінскімі спецслужбамі», удалося наладзіць сітуацыю і дадатковыя сілы ад мяжы адвялі.

«А тыя падраздзяленні, якія два з паловай года там былі ўведзеныя, яны і тады, і цяпер. І з іх боку, і з нашага боку прысутнічаюць. Гэта смерці падобна, каб мы свае войскі з мяжы з Украінай прыбралі. Вайна ідзе», — апраўдваўся Лукашэнка.

Палітык дадаў, што яны цяпер вымушаны рэагаваць і на беспілотнікі, якія залятаюць з тэрыторыі Украіны (трэба адзначыць, што маніторынгавая група «Гаюн» фіксавала толькі залёты шахедаў, што было раней, а ўкраінскіх беспілотнікаў не назірала; афіцыйна ж паведамлялася пра 13 беспілотнікаў, што заляцелі з Украіны 9 жніўня).

«У тым ліку разгарнуўшы Узброеныя Сілы і зноў тыя ж войскі, якія мы адвялі. Лічыце, траціну арміі мы ўвялі [на тэрыторыі паблізу паўднёвай мяжы]. І нават на Захадзе мы правялі мабілізацыю і перакінулі на поўдзень, на палігон рыхтаваць нашы часткі. Гэта было планавае мерапрыемства. Там таксама некалькі тысяч хлопцаў рыхтуюцца — заходняга, паўночна-заходняга напрамку. Адтуль мы перакінулі».

Лукашэнка таксама зрабіў некалькі рэверансаў у бок Пуціна. Ён заявіў, што расійскія войскі «знясуць украінскіх вайскоўцаў» у Курскай вобласці.

Вайну Лукашэнка ахарактарызаваў, як «барацьбу з сапраўднай імперыяй (Расіяй. — НН), якая дакладна яшчэ не пачала па-сапраўднаму ваяваць».

І заявіў, што ўкраінцы бягуць ад службы ў войску праз Беларусь.

«Сёння ў Польшчы і іншых краінах, сяброўскіх да Украіны, пачалі ўсіх адлоўліваць — і на фронт. Яны куды пабеглі? У Расію ж не могуць — пабеглі б у Расію, але там фронт. Яны да нас пачалі бегчы. Бягуць да нас, праз нас вялікімі патокамі».

Каментары13

  • Шляхцич Завальня
    18.08.2024
    Пся крэу
  • цікава яму самому не скромна
    18.08.2024
    на калені не стаў ? цікава яму самому не скромна, за гэта ардынскае халуйства ? ой як нам усім да ВКЛ славы далёка ....
  • Ёсік
    18.08.2024
    У яго быў вольны час, туды і ўціснулі гэтае інтэрв'ю, скажа пазьней Масандра. ....... Пачатак песьні Міхалка "Шут" пад яго напісаны. Божухна, ну за што ты ў беларусаў апасьля развалу саўка глузды адабраў? За што ты так зьдзекваешся?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць