«Не пераношу сэкандаў». Боты пайшлі ў атаку на сэканд-хэнды

«Сваё беларускае ў сто разоў лепшае!» — сцвярджаюць яны.

19.08.2024 / 21:40

Фота: інстаграм @modamaxbel

Кароткае відэа аб рашэнні Еўрасаюза забараніць увоз у Беларусь сэканд-хэнду набрала амаль тры сотні каментароў. Хтосьці шкадуе, што цяпер беларусы страцяць магчымасць набываць якасныя брэндавыя рэчы па нізкіх цэнах, хтосьці сумняецца, што гэтыя санкцыі будуць выконвацца.

Прыйшлі і боты: іх характэрныя каменты напісаныя з розных акаўнтаў, але стылістыка вельмі падобная, пад капірку. Яны таксама лайкаюць адзін аднаго.

Інтэрнэт-боты атрымалі заданне паказаць, што беларусы ў сэканды не ходзяць, а купляюць выключна прадукцыю беларускіх фабрык.

Аўтары сцвярджаюць, што не пераносяць сэкандаў і ніколі там нічога не набывалі. Называюць сэканд, нават брэндавы, абноскамі.

Пры гэтым на ўсе лады хваляць беларускую прадукцыю, заяўляючы, што любяць беларускае, беларускае — лепшае, «у Беларусі шыюць такое адзенне, што брэнды побач не стаялі».

Заяўляюць, што «лепш сваё, чым чужое» і заклікаюць развіваць беларускае.

«Дзіўна, прачытала каментары і ўсе як адзін сцвярджаюць што сэканд фу і ніхто не карыстаецца, а адкуль жа ўзяліся 80 мільёнаў долараў [продажаў]?», — задаецца пытаннем адна з карыстальніц.

Што будзе з беларускімі сэкандамі пасля забароны Еўрасаюза на ўвоз адзення? Спыталі ў іх

«Ператвараю смецце ў грошы»: дзяўчына купляе ў сэкандах вопратку за капейкі, а потым робіць з яе дызайнерскія ўборы

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Nashaniva.com