Моды33

«Ператвараю смецце ў грошы»: дзяўчына купляе ў сэкандах вопратку за капейкі, а потым робіць з яе дызайнерскія ўборы

Беларуска Вера Косцік стварыла брэнд Verushka. Яна не проста шые рэчы з нуля, а займаецца апсайклінгам. Кажучы простай мовай, дорыць новае жыццё адзенню, якое ўжо насілі — перашывае, трансфармуе, мадыфікуе ці кастамізуе. Колькі на гэтым удаецца зарабляць?

Фота з інстаграма дызайнеркі Веры Косцік

Назва для брэнда з'явілася невыпадкова. Вера так назвала ўласны праект, натхніўшыся вядомай у 1960-я нямецкай супермадэллю, якая выкарыстоўвала псеўданім Верушка.

— У мяне няма профільнай адукацыі швачкі, — паведаміла дызайнерка ў сваім тыктоку. — Я заўсёды марыла шыць. Але я ляўша і ў школе ў мяне не вельмі атрымлівалася шыць. Чамусьці здавалася, што гэта нязручна рабіць левай рукой. Хоць насамрэч, усё выдатна ўдаецца — ніякіх праблем праз гэта няма.

Watch on TikTok

Зрабіць мару рэальнасцю Вера вырашыла ў той час, калі была ў дэкрэце. Набыла спачатку бытавую, а потым ужо і прамысловую швейную машынку. Кожны дзень трэніравалася, нешта шыла і нарэшце вырашыла зрабіць з хобі асноўную працу.

— Люблю маляваць, але ніколі гэтаму не вучылася. Толькі ва ўніверсітэце, калі вучылася на графічнага дызайнера, у нас быў курс, але самы просты малюнак. Мы малявалі нейкія рэчы — карацей, нічога складанага. Цяпер я малюю для свайго брэнду, тое, што мне па сілах. Дазваляю сабе быць неідэальнай.

Матэрыялы для творчасці Вера шукае ў сэкандах. Яна часта прыходзіць туды ў дні, калі ўсё спрадаюць па 2 рублі — і потым робіць агляды набыткаў у тыктоку, расказвае, што будзе рабіць.

Дызайнерка адзначае, што для яе ёсць два галоўныя плюсы апсайклінгу. Па-першае, гэта экалагічна. Па-другое, магчыма зрабіць унікальную вопратку.

Замовы прыходзяць не толькі ад беларусаў, але і ад замежнікаў. Напрыклад, дзяўчына з Сербіі даслала ёй пасылку з дзвюма кашулямі і папрасіла іх паменшыць і кастамізаваць — напрыклад, зрабіць з дзвюх адну.

— Часам робіш нейкі заказ і нават не ведаеш, для каго, — расказала ў адным з відэа дызайнерка. — Так было з гэтымі парнымі курткамі. Да мяне звярнулася жанчына з просьбай зрабіць дзве парныя курткі для падлеткаў. Адзіная ўмова была — махры на рукавах ды каляровая гама. Таксама былі пажаданні па тэксце. Але ў цэлым нічога незвычайнага. А потым я гартаю інстаграм і бачу рылз з «Песні года Беларусі».

Сапраўды, дызайнерскія курткі можна было пабачыць на маладых артыстах Леры Бернатовіч і Арцёме Скаролю — яны выконвалі песню «Назаўжды», якую напісала Ганна Сялук (творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка, нявесткі Аляксандра Лукашэнкі).

Watch on TikTok

А найбольш папулярнай сваёй працай дызайнерка лічыць жакет са мноствам рознакаляровых бірулек-дыназаўраў.

— У 2021 годзе я рабіла адзін са сваіх першых паказаў апсайкл-калекцыі ў Купалаўскім тэатры. Я там паказвала свае рэчы, у асноўным, апсайкл-пінжакі. І, каб прыцягнуць увагу гледачоў, я дадала жакет з дыназаўрамі. З таго часу ён самы прадаваны ў маім брэндзе. Я прадала яго незлічоную колькасць разоў. Мабыць, у сем краін свету — калі не больш. І да гэтага часу я яго прадаю. Кожны раз думаю, што спыню вытворчасць гэтай мадэлі, але яе так часта просяць, яна так падабаецца многім, што я працягваю.

Аднойчы, напрыклад, Вера сшыла з вінтажных джынсаў, якія працерліся, вельмі нестандартныя шорты, дадаўшы розных трыкатажных элементаў.

— Шорты адразу ж набылі, бо дзяўчына разумела, колькі такія рэчы каштуюць звычайна. Я паставіла кошт 40 рублёў — а аналагічныя ў свеце прадаюць за 500 долараў.

У выніку дзяўчына засталася вельмі задаволеная, а дызайнерцы было крыху сумна.

Але Вера шчыра прызнаецца, што не на кожнай замове ёй удаецца прыстойна зарабіць.

— Калі ўвесь дзень працуеш і разумееш, што не заробіш суму, суразмерную выдаткаваным намаганням, — гэта цяжка, прыходзіць выгаранне. З другога боку, я разумею, што не кожны чалавек гатовы аддаць суму вышэйшую за 100 рублёў за рэч невядомага брэнда. І я стараюся рабіць такія рэчы, якія маглі б прывучыць чалавека насіць апсайклінг. Каб ён пабачыў, што ўсё пашыта добра, што нічога не развальваецца, не адклейваецца. Гэта такі прадукт-трыпваер, які можа прывесці да больш дарагога набытку. Часцей за ўсё так і здараецца. Ужо на больш дарагім прадукце мне ўдаецца нармальна зарабіць.

А выдаткі ў майстрыхі сапраўды бываюць вялікія. Расказваючы пра сваю найбольш дарагую кастамізацыю жакета, яна паказала невялікі пакуначак пацерак, які каштаваў 115 рублёў. За гэтую замову кліентка Веры заплаціла ёй 200 рублёў — але дызайнерка ўдакладніла, што зрабіла зніжку для сталай пакупніцы, якая звычайна купляе некалькі рэчаў.

Найбольш складаная рэч, якую зрабіла Вера — пінжак па матывах твора «Майстар ды Маргарыта», таму што кожны патч трэба маляваць асобна. На яго стварэнне патрабуецца мінімум тыдзень. А самая хуткая рэч у асартыменце — жакет з клеявымі стразамі, які рэальна зрабіць за гадзіну.

Watch on TikTok

Трэба адзначыць, што не ўсім карыстальнікам тыктоку падабаецца апсайклінг. Час ад часу нехта ў каментарыях цікавіцца, куды ж можна апранаць такія рэчы і выказвае меркаванне, што, мабыць, усе пераробкі вісяць у шафе. Але ў Веры для хэйтараў гатовы адказ:

— Большая частка рэчаў, якія я паказваю ў профілі, зробленыя на замовы. Мая праца не танная. За адзін працоўны дзень я бяру ад 100 рублёў і болей (залежыць ад кошту матэрыялаў). Як вы думаеце, навошта чалавеку плаціць за апсайкл-выраб такія грошы і не насіць яго, а вешаць у шафу?

Каментары3

  • Сонейка
    16.04.2024
    Ваў! Не ведала пра яе. Суперская дызайнерка!
  • Назва для брэнда з'явілася невыпадкова. Вера так назвала ўласны [?] праект, натхніўшыся тым,
    16.04.2024
    што сказаў:

    А кто сегодня мешает нашим руководителям концернов, которые "кувыркаются" из года в год (мы еще будем с ними разбираться), купить эти лекала за рубежом и шить здесь, в Беларуси, женскую одежду? https://president.gov.by/ru/events/zakljuchitelnoe-slovo-prezidenta-aglukashenko-na-tretjem-vsebelorusskom-narodnom-sobranii-i-otvety-na-voprosy-5858
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    17.04.2024
    Художника любой обидеть может - из устного народного творчества...
    Ну не дизигнер она. Скажем, кастомизатор готовой одежды, стилист.
    Но не дизигнер.
    Чтобы уже совсем не ругаться незнакомыми словами: а что такое базовое лекало?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года4

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай19

«Якая дзяржава!» Караеў знайшоў нагоду для гонару за чыноўнікаў6

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў9

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа16

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года4

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць