Грамадства55

Што будзе з беларускімі сэкандамі пасля забароны Еўрасаюза на ўвоз адзення? Спыталі ў іх

Нядаўна Еўрасаюз прыняў новы пакет санкцый. Сярод іх — забарона на пастаўку з ЕС адзення, якое было ва ўжыванні. Ці паўплывае гэта на працу крам з сэканд-хэндам?

Пад новыя санкцыі трапіў увоз у Беларусь сэканд-хэнду. Фота: інстаграм @modamaxbel

Чытачка «Нашай Нівы» як занепакоеная пакупніца звярнулася ў некалькі беларускіх сэканд-хэндаў.

У адной з найбуйнейшых сетак, якія гандлююць у Беларусі сэканд-хэндам, — «Эканом Сіці» — запэўнілі, што крамы працягнуць працаваць у звычайным рэжыме. Цяпер якраз паступае восеньскі асартымент. Прыкладна такі ж адказ далі ў іншай буйной сетцы крам — «Мода Макс».

У «Happy Hand» супакоілі, што ў іх нічога не зменіцца, новыя паступленні тавару будуць, і параілі глядзець графік завозу ў іх сацыяльных сетках.

У «Barashek family» сказалі, што выйсце ёсць заўсёды, а «завозы, канешне ж, будуць».

У «Best buy» адказалі, што ніяк не могуць пракаментаваць навіну пра санкцыі.

У «Двух янотах» былі стрыманыя ў прагнозах. Сказалі, што пакуль новыя паступленні плануюцца, а што будзе далей, пакажа час.

Адкуль возяць тавар буйныя сеткі сэканд-хэндаў? «Мода Макс» сцвярджае, што адзенне з Англіі. «Эканом Сіці» піша, што прадае «адзенне і абутак з Еўропы». Тое самае ў сеткі «Мегахэнд».

Сетка сталічных сэкандаў «Адзенне» сцвярджае на сайце: «Нашы пастаўшчыкі — гэта найбуйнейшыя фабрыкі па перапрацоўцы адзення, сабранага ў самых заможных краінах Еўропы — Нідэрландах, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Італіі».

Партал Office Life, спасылаючыся на свае крыніцы ў рытэйле, піша, што

ўвесь тавар сэканд-хэнд, які сёння ўвозяць у Беларусь, незалежна ад краіны паходжання ідзе праз Еўрасаюз. Да 1 кастрычніка ён яшчэ будзе паступаць, бо ёсць пераходны перыяд і захоўваюцца раней падпісаныя кантракты. Што будзе далей — невядома. Уласнікі бізнэсу будуць імкнуцца захаваць бізнэс, аднак гатовых стратэгій на гэты конт пакуль няма.

Паводле экспертных ацэнак, доля тавараў сэканд-хэнд у агульным аб'ёме спажывання адзення складае каля 35%, піша БелТА. У розніцу іх прадавалі каля 2,8 тыс. гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку інтэрнэт-крамы. Белстат палічыў, што кожны год у Беларусь увозіцца сэканду на суму каля $60—80 млн.

Каментары5

  • Морзэ
    16.08.2024
    Наогул еýрапейцам трэба заняць прынцыповую пазiцыю i спынiць любыя гандлёвыя адносiны, Лукашэнка за кошт гандлю з ЕС душыць дэмакратыю. Нама гандлёвых адносiн з боку ЕЗ - няма грошаý для рэпрэсiй y Беларусi!
  • Так
    16.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Факт
    16.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць