Лукашэнка абвінаваціў Зяленскага ў прадажнасці і спрагназаваў, што таго як здрадніка заб’юць украінскія спецслужбы
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» выказаўся пра Уладзіміра Зяленскага, які, паводле яго слоў, у перспектыве можа аказацца ў ролі здрадніка для сваёй краіны. Словы яго цытуе БЕЛТА.
19.08.2024 / 21:57
«Я заўсёды Валодзю Зяленскаму гавару: «Слухай, улада там [у ЗША] памяняецца, і новы кіраўнік скажа: «Я не ведаю, я не чуў» (гаворка пра магчымую змену знешнепалітычных прыярытэтаў. — заўвага БЕЛТА). Гэтак жа было заўсёды. Таму давай будаваць адносіны з нашых інтарэсаў і прынцыпаў. Не разумеюць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
— Ну, гэта ж у галаву не ўкладзеш, калі ты займаўся невядома чым, прыйшоў у палітыку, і ты да гэтага не гатовы. А яшчэ грошы любіш. Вось табе грошай крыху далі, у Англіі сказалі: «Вось маёнтачак вольны, за гэтыя грошы купі». І ён будзе там з Аленай [жонкай] сядзець і з дзеткамі радавацца».
«Ды не будзеш ты радавацца, ты будзеш для свайго народа здраднікам. І ўрэшце той жа Кірыл Буданаў [кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны] пашле каго-небудзь — цябе ліквідуюць як здрадніка. Вось і ўсё.
Таксама трэба не выключаць такую магчымасць», — намаляваў будучыню Лукашэнка.
У тым жа інтэрв’ю ён сказаў, што «бойню ва Украіне развязалі ўкраінскія ашалелыя палітыкі-нацыяналісты, народ ваяваць не збіраўся». «Усю гэтую бойню завязалі на маіх вачах, як вы іх называеце, «нацыкі». Гэтая нацыяналістычная вярхушка на чале з Парашэнкам, Зяленскім і гэтак далей. Гэта яны вінаватыя. Далей ужо пайшло-паехала. Пачатак яны паклалі. Украінскі народ супраць нас (і мы супраць іх) не ваяваў і ваяваць не збіраўся», — сказаў Лукашэнка.
Невядомыя факты пра сімвалы Лукашэнкі: сямейныя драмы, падтасоўкі і прамыя фальсіфікацыі
Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю
Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла
Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы