Самалёты F-16 ужо выкарыстоўваюцца Украінай для збівання расійскіх ракет

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на вялікай прэс-канферэнцыі 27 жніўня расказаў, што самалёты-знішчальнікі F-16, якія Украіна нядаўна атрымала ад заходніх партнёраў, даюць «вельмі добры вынік» і выказаў спадзяванне, што саюзнікі працягнуць падтрымку надалей.

27.08.2024 / 23:05

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Tsafrir Abayov

«Ужо ў рамках масіраванай ракетнай атакі [27 жніўня] мы з дапамогай F-16 збілі некаторыя ракеты і дзякуем партнёрам за тое, што яны далі нам гэтыя самалёты», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што пакуль, праўда, F-16 ва Украіны «няшмат», як і пілотаў, здольных імі кіраваць.

Украіна паспяхова выпрабавала першую балістычную ракету ўласнай вытворчасці

Украінцы падчас апошняй атакі збілі 102 ракеты і 99 ударных беспілотнікаў. Два беспілотнікі паляцелі ў Беларусь 

Зяленскі расказаў пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца»

Nashaniva.com