Вайна33

Зяленскі расказаў пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца»

Ракета-дрон «Паляніца» — украінская распрацоўка, вынік грантавай дзяржаўнай праграмы для прыватных праектаў і дэрэгуляцыі гэтай галіны. 

Уладзімір Зяленскі апублікаваў некаторыя дэталі пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца». 24 жніўня ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню ўдарылі па войску РФ гэтай новай зброяй. 

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія новыя зброевыя рашэнні, у прыватнасці ракета «Паляніца» з'яўляецца рэальным спосабам для Украіны дзейнічаць, пакуль партнёры «тармозяць» з прыняццем рашэнняў.

У відэа, якое апублікаваў прэзідэнт Украіны, гаворыцца, што адзін з самых эфектыўных спосабаў супрацьстаяць расійскім ракетным абстрэлам — біць па носьбітах гэтага ўзбраення — расійскіх вайсковых аэрадромах.

Аднак саюзнікі не дазваляюць выкарыстоўваць для гэтага сваё ўзбраенне. 

Таму Украіна запусціла грантавую праграму для прыватных ракетных праектаў, інвеставала ў дзяржаўныя канструктарскія бюро і правяла дэрэгуляцыю для стымуляцыі гэтай галіны. І «Паляніца» — першы вынік гэтых намаганняў.

Распрацоўку завяршылі ўсяго за 1,5 гады. У межах дзеяння ракеты-дрона — два дзясяткі расійскіх вайсковых аэрадромаў, гаворыцца ў відэа. 

«Паляніца» будзе запускацца з наземнай платформы. Рухавік — турбарэактыўны. 

У відэа кажуць, што задача «Паляніцы» — «абараніць мірнае насельніцтва, знішчыўшы наступальны патэнцыял ворага. І зрабіць гэта на яго тэрыторыі».

Каментары3

  • Андрусь
    25.08.2024
    Ну чаму зноў "-ца"? Ну сэнс жа ўвесь у "-ця", бо яго маскаль не здольны вымавіць. Мы ж, беларусі і ўкраінцы, можам і вымаўляць, і пісаць. У нас ёсць мяккі гук [ц'].
  • Будзьце ўважлівымі
    25.08.2024
    Не "Паляныца", а "Паляныця".
  • 0101
    25.08.2024
    Крымскі мост?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць