БЕЛ Ł РУС

Ежа

Салат з гарбузом і нутам — рэцэпт

7.09.2024 / 7:56

Nashaniva.com

Гарбуз — кароль восені. Яго добра спалучаць з крупамі ці кускусам. Для салатаў лепш выкарыстоўваць самыя смачныя сарты, такія як мускатны гарбуз ці хакайда. У іх шчыльная мякаць, і яны не развальваюцца пасля запякання.

Фота: Mark O'meara / taste.com.au

Спатрэбіцца:

Для запраўкі:

Як гатаваць:

  1. Пярлоўку зварыце згодна з інструкцыяй на пакаванні.
  2. Мякаць гарбуза наразаем кубікамі, выкладаем на бляху, засланую паперай для выпечкі. Злёгку апырскваем аліўкавым алеем. Выпякаем пры тэмпературы 200 градусаў 20-30 хвілін.
  3. Насенне абсмажваем на сухой патэльні. Дробна наразаем цыбулю. Дадаём гарбуз, цыбулю, нут, рукалу.
  4. Складнікі запраўкі змешваем у шклянцы, закручваем яе і трасём да ўтварэння соусу.
  5. Салат паліваем запраўкай, асцярожна перамешваем і перакладваем у талерку. Яго можна захоўваць у лядоўні ў шчыльна зачыненым кантэйнеры 2 дні, але рукалу трэба дадаваць свежую да кожнай новай порцыі.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі

Салат з кускусам — страва простая, але асаблівая

Каментары да артыкула