Затрымалі прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава

Пра затрыманне Арцёма Агафонава паведаміла ў тэлеграме ягоная ідэйная паплечніца Эльвіра Мірсалімава, якая апошнім часам таксама сутыкаецца з падобнымі праблемамі. 

29.08.2024 / 16:14

Арцём Агафонаў. Фота: сацсеткі

Мірсалімава мяркуе, што Агафонава, хутчэй за ўсё, адправяць на суткі ў ізалятар, а віну за гэта ўскладае на «таго ж самага змагара, заўкраінца-русафоба, па даносе якога асудзілі і мяне». Гэты чалавек нібыта раней жыў у Польшчы, а цяпер перабраўся ва Украіну.

На тое, што яго спрабуюць пераследаваць сілавікі па нечаму даносу, сам Агафонаў скардзіўся ў чэрвені.

Арцём Агафонаў вядомы як адзін з актыўных прыхільнікаў «рускага свету» ў Беларусі. У нулявыя ён быў актывістам АГП, аднак пасля анэксіі Крыма Расіяй і пачатку вайны на паўднёвым усходзе Украіны ён рэзка памяняў светапогляд і заняў бок Расіі.

Нядаўна Агафонаў уступіў у канфлікт з карэспандэнткай АНТ у Расіі Святланай Карульскай. Ён назваў супрацоўніцу тэлеканала «сістэмнай нацыяналісткай» і абвінаваціў яе ў «нянавісці да расійскіх жаўнераў». Карульская ў адказ звярнулася ў суд. 

Працэс скончыўся мірным пагадненнем, але Агафонаў застаўся вінен амаль 4 тысячы рублёў адвакату Карульскай. Актывісту давялося прасіць дапамогі ў чытачоў.

Сталіністу Петрушэнку далі 10 сутак. На сёмыя суткі ў яго адкрылася прабадная язва

Пасля суда за экстрэмізм сталініст Петрушэнка канчаткова выдаліў усе свае інтэрнэт-запісы

Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек

«Што ў нас адбываецца?» Прарасійская актывістка Мірсалімава зноў распавяла пра палітычныя затрыманні 

Прарасійскі актывіст Агафонаў збірае грошы, каб расплаціцца з адвакатам карэспандэнткі АНТ

Nashaniva.com