Грамадства22

Пасля суда за экстрэмізм сталініст Петрушэнка канчаткова выдаліў усе свае інтэрнэт-запісы

Адстаўны палкоўнік, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка выдаліў усе запісы на сваёй старонцы ў расійскай сетцы «Дзэн». На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

Мікалай Петрушэнка

Раней сталініст Петрушэнка выдаліў усе сацсеткі — пасля суда над ім за «экстрэмізм».

Цяпер ён выдаліў апошнюю сваю прысутнасць у інтэрнэце — dzen-старонку, на якой размяшчаў свае артыкулы. Акрамя артыкулаў палітычнага характару, там утрымліваліся і краязнаўчыя нататкі.

Мікалай Петрушэнка — асоба вядомая, і не толькі ў Беларусі. На ўвесь Савецкі Саюз ён праславіўся ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, калі гэты ўраджэнец Рэчыцкага раёна быў народным дэпутатам СССР, прытым вельмі публічна актыўным. Праўда, выбіраўся ён не ад Беларусі, а ад Казахскай ССР, бо ў той час служыў там у савецкім войску, даслужыўшыся да звання палкоўніка. 

Петрушэнка быў у той час адным з твараў антыперабудовачных сілаў, прадстаўнікі якіх з трыбуны З'езда народных дэпутатаў рэзка крытыкавалі тагачаснага кіраўніка савецкай дзяржавы Міхаіла Гарбачова і яго атачэнне з кансерватыўных пазіцый, выступалі супраць нават тых вельмі непаслядоўных і палавінчатых рэформаў, якія Гарбачоў спрабаваў праводзіць. Частыя і палымяныя выступленні дэпутата ў вайсковай форме ад Казахстана, прамаўляныя з моцным беларускім акцэнтам, сталі адным са знакаў таго часу.

Пасля фіяска палітычных сілаў, якія горача падтрымліваў Петрушэнка, што мела вынікам распад Савецкага Саюза, савецкі палкоўнік не застаўся ладзіць новае жыццё ў казахстанскіх стэпах і не атабарыўся на расійскіх прасторах. Пасля звальнення з войска ён вярнуўся на радзіму ў Беларусь. Пасяліўшыся ў Коханаве пад Талачыном, адстаўны палкоўнік заняўся фермерствам, але не пакідаў і грамадска-палітычных спраў.

На дзіва, доўгі час Петрушэнка, пры ўсёй адыёзнасці сваіх поглядаў, не знаходзіў агульнай мовы з рэжымам Лукашэнкі і шмат гадоў з'яўляўся сябрам апазіцыйнай камуністычнай партыі на чале з Сяргеем Калякіным (пасля партыя «Справядлівы свет»). Таксама ён супрацоўнічаў з арганізацыяй «Наш дом», заснаванай Вольгай Карач. Актыўна публікаваўся ў мясцовай прэсе, канфліктаваў з мясцовымі ўладамі, часам нават прыцягваўся да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Але ў сацсетках і іншых публічных выступленнях працягваў бараніць не толькі камуністычную ідэалогію, але і практыку савецкіх уладаў, у тым ліку здзейсненае імі ў часы сталінізму. 

Зрэшты, падзеі 2020 года, здавалася б, канчаткова прымірылі Петрушэнку і з беларускім рэжымам. Тады ягонае прозвішча знайшлося ў злітых базах тых, хто даносіў сілавікам на мірных пратэстоўцаў. Але, як выглядае, залічваць гэта яму не спяшаюцца. 

Каментары2

  • Пугачёва
    18.05.2024
    Наложил полные штаны и заткнулся. Потому что это тебе не Горбачева во времена перестройки критиковать, а хунту лукашистов. Настоящий полковник.
  • Слабак
    18.05.2024
    Зліўся сталініст як толькі апынуўся ў сталінізме

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →