Каб Дураў не ўцёк з Францыі, у яго забралі ўсе пашпарты
Суд у Парыжы канфіскаваў ва ўладальніка Telegram Паўла Дурава на перыяд следства ўсе ягоныя шматлікія пашпарты, паведаміў адвакат мільярдэра Давід-Аліўе Камінскі.
29.08.2024 / 16:51
Павел Дураў
Па словах адваката, следства можа працягнуцца да трох месяцаў.
Па звестках СМІ, у Дурава ёсць грамадзянствы Францыі, Расіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама маленькай астраўной дзяржавы ў Карыбскім моры Сэнт-Кітс і Нэвіс.
Як патлумачыла член калегіі адвакатаў Парыжа і Ніцы Ірына Сідаравай, судовыя ўлады могуць змясціць Дурава пад варту, калі ён паспрабуе пакінуць Францыю.
Цяпер ён павінен жыць па адрасе, вызначаным суддзёй, адзначаючыся два разы на тыдзень у паліцэйскім аддзяленні. У выпадку неабходнасці суддзя можа дазволіць яму памяняць адрас.
Напярэдадні суд выставіў Дураву абвінавачанне ў шасці злачынствах, у ліку якіх саўдзел у абароце наркотыкаў і захоўванне порнаматэрыялаў.
Паўла Дурава вызвалілі пад заклад
Мікалая Дурава, брата Паўла Дурава, таксама абвясцілі ў вышук французскія ўлады. Стала вядома за што
Маці траіх дзяцей Дурава падавала на яго ў суд з-за аліментаў і гвалту
Дураў збіраўся сустракацца з Макронам перад затрыманнем? Вось хто пра гэта выдумаў