Свет33

Мікалая Дурава, брата Паўла Дурава, таксама абвясцілі ў вышук французскія ўлады. Стала вядома за што

Французскія ўлады выдалі ордары на арышт Паўла Дурава і ягонага брата — сузаснавальніка Telegram Мікалая ў сакавіку, даведаўся Politico. Ордар на арышт Паўла і Мікалая Дуравых быў выдадзены раней, чым было пра гэта вядома.

Мікалай Дураў. Фота: сацсеткі

Французскія ўлады выдалі ордары на арышт Паўла Дурава і яго брата Мікалая ў сакавіку, згодна з французскім адміністрацыйным дакументам, з якімі эксклюзіўна азнаёмілася выданне. 

У дакуменце гаворыцца, што французскае расследаванне разгортваецца вакол адмовы Telegram супрацоўнічаць з французскай паліцыяй па факце сэксуальнага гвалту над дзецьмі. 

Ордары на вышук братоў Дуравых былі выдадзеныя пасля таго, як Telegram не адказаў на запыт французскіх уладаў пра асобу чалавека, які падазраецца ў стварэнні дзіцячай парнаграфіі. Гэты чалавек, як паведамляецца, абмяркоўваў спакушэнне непаўналетніх дзяўчынак для здымак порна і прызнаўся ў згвалтаванні дзіцяці.

«Няма ніякіх указанняў на тое, што браты Дуравы былі наўпрост уцягнутыя ў незаконныя дзеянні, выяўленыя расследаваннем», — адзначае Politico.

Павел Дураў быў арыштаваны 24 жніўня французскай паліцыяй у парыжскім аэрапорце па прылёце з Азербайджана.

Каментары3

  • Дзядзька ў Вільні
    28.08.2024
    Раз у дзень напішыце ў адным артыкулі што з гэтым Дуравым нарабілася за тыдзень, і дастаткова. Нахалеру адсочваць кожную, прабачце за каламбур, дурату?
  • Чаго яго шукаць?
    28.08.2024
    У Расеі сядзіць
  • T
    28.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць