Дарадца Нетаніягу, ураджэнец Мазыра, ездзіў у Маскву прасіць пра закладнікаў у сектары Газа

Вайсковы сакратар прэм'ер-міністра Ізраіля Раман Гофман днямі быў у Маскве, каб абмеркаваць «прасоўванне ў пагадненні» наконт закладнікаў у сектары Газа.

02.09.2024 / 10:58

Пра гэтую паездку распавёў Біньямін Нетаніягу, размаўляючы з Аксанай і Рыгорам Лобанавымі — бацькамі 32-гадовага Аляксандра Лобанава. Яго цела, а таксама целы яшчэ пяці закладнікаў знайшлі ў сектары Газа 1 верасня. У Лобанава было грамадзянства Расіі.

Масква пра візіт дарадцы прэм'ер-міністра Ізраіля не паведамляла.

Канцэлярыя прэм'ер-міністра паведамляе, што Гофман 1 верасня вярнуўся з Масквы. 

Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе.

Ураджэнец Мазыра зойме салідную пасаду ва ўрадзе Ізраіля

Ураджэнец Мазыра ўзначаліў Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою ЦАХАЛ

Падчас баёў у Ізраілі цяжка паранены генерал Арміі абароны — ураджэнец Беларусі

Nashaniva.com