Выканаўца ролі жонкі Купалы і трыа рэжысёрак запрашаюць вучыцца ў іх акцёрскаму майстэрству

Актрыса тэатра і кіно Алена Гіранок (у тым ліку вядомая па ролі жонкі Купалы ў аднайменным фільме), рэжысёркі Валянціны Мароз (Лабараторыя сацыяльнага тэатра), Наталля Леванава («Казачкі бай!) і Ганна Сабалеўская анансавалі набор у «Тэатральныя майстэрні», якія яны запусцілі ў Познані.

03.09.2024 / 10:41

Наталля Леванава, Алена Гіранок, Валянціна Мароз, Ганна Сабалеўская. Фота: @tema.teatralnyja_majsterni

«Мы — група акцёраў, рэжысёраў і тэатральных выкладчыкаў з Беларусі. Цяпер жывем і працуем у Познані. Кожны з нас мае свой унікальны творчы і прафесійны досвед, якім мы гатовыя дзяліцца з удзельнікамі нашых майстэрняў», — расказвае пра сябе каманда.

Навучацца заклікаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад шасці год і да бясконцасці.

View this post on Instagram

A post shared by *Тэатральныя Майстэрні* Poznań (@tema.teatralnyja_majsterni)

Акцёры, якія гралі ў РТБД і Вялікім тэатры, з партнёрамі ствараюць у Варшаве кафэ-кам'юніці — наведаліся да іх у госці

Падтрымка, якую ў Польшчы вылучалі і беларускім тэатрам, стала даступнай толькі ўкраінцам? Разабраліся, што адбываецца і як жыве незалежны тэатр за мяжой

Няфёдава расказала, што плануюць паставіць на сцэне Купалаўскага тэатра

Nashaniva.com