Шры-Ланка датэрмінова ўвяла бязвіз для беларусаў
Бязвізавы рэжым запрацаваў на месяц раней.
03.09.2024 / 18:52
Фото: srilanka.lk
Шры-Ланка ўвяла бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі і яшчэ 37 краін.
Першапачаткова бязвіз павінен быў запрацаваць з 1 кастрычніка. Аднак улады Шры-Ланкі вырашылі ўвесці яго датэрмінова з 2 верасня.
«Кабінет міністраў упаўнаважыў прэзідэнта ўвесці бязвізавы рэжым для грамадзян 38 краін з неадкладным уступленнем у сілу, прыняўшы сінгапурскі метад «аднаго штампа». Гэта рашэнне дапаможа скараціць чэргі на стойках выдачы віз», — напісаў у X міністр замежных спраў краіны Алі Сабры.
Тэставы бязвізавы перыяд будзе доўжыцца да 31 сакавіка. Беларусы, а таксама грамадзяне яшчэ 37 краін, змогуць знаходзіцца ў Шры-Ланцы без візы не больш за 30 дзён. Дазвол на знаходжанне ў выглядзе штампа можна будзе атрымаць у аэрапорце па прылёце.
Змяніліся правілы знаходжання беларусаў у Кыргызстане. Стане складаней
За два гады колькасць паездак літоўскіх грамадзян у Беларусь скарацілася ў пяць разоў
Беларусам не трэба будзе здаваць біяметрыю пры ўездзе ў Расію
Стала вядома, колькі еўрапейцаў наведала Беларусь па пашыраным бязвізе