Свет22

За два гады колькасць паездак літоўскіх грамадзян у Беларусь скарацілася ў пяць разоў

Колькасць грамадзян Літвы, якія наведалі Беларусь, за два гады скарацілася ў пяць разоў, паведаміла ў панядзелак Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе LRT.

Фота ілюстрацыйнае

У жніўні гэтага года грамадзяне Літвы з'ездзілі ў суседнюю краіну 10 тысяч разоў. У жніўні 2022 года гэты паказчык складаў 50 тыс. разоў, а ў жніўні мінулага года — 33 тыс.

Паводле звестак памежнай службы, у жніўні гэтага года грамадзяне Літвы перасякалі мяжу з Беларуссю праз пункты памежнага кантролю 10 020 разоў. Некаторыя з іх з'ездзілі туды не адзін раз, бо колькасць так званых унікальных выездаў склала 7 358.

Пасля ўвядзення Беларуссю ў красавіку 2022 года бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы некаторыя з іх, асабліва жыхары памежных з Беларуссю раёнаў, сталі часцей ездзіць у суседнюю краіну. Найбольшая колькасць паездак у Беларусь за гэты перыяд была зафіксаваная ў ліпені 2022 года. У гэтым месяцы грамадзяне Літвы перасеклі мяжу з Беларуссю 56048 разоў. Пазней гэтая колькасць стала зніжацца. Напрыклад, у студзені мінулага года было зафіксавана 36379 перасячэнняў, а ў снежні — 16930.

У лютым гэтага года грамадзяне Літвы з'ездзілі ў Беларусь 20174 разы, а ў сакавіку — толькі 8903 разы.

Па словах літоўскіх памежнікаў, пералом адбыўся ў сакавіку гэтага года, калі Літва закрыла яшчэ два міжнародныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Райгард» і «Лаварышкі». Перад гэтым, у жніўні 2023 года, была прыпыненая праца пунктаў пропуску «Цверач» і «Шумск».

Як і іншыя літоўскія ведамствы, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы папярэдзіла грамадзян аб небяспецы паездак у Беларусь. Спецслужбы папярэджваюць грамадзян Літвы, што пры паездцы ў суседнюю краіну іх могуць паспрабаваць вербаваць лукашэнкаўскія спецслужбы.

Каментары2

  • Ігнась
    02.09.2024
    бачыў я некалі гэтых "літоўскіх турыстаў" на Беняконях-Шальчынінкаі. Едуць роварамі у Беларусь, а потом адразу разварочваюцца і становяцца у калейку назад. Мне цікава стала, што гэта за "манеўры" такія. Пасля нашага пашпартнага кантролю гурбой бягуць у дзьюцік. І з поўнымі заплечнікамі вяртаюцца у Літву. А нашае ведамства рапартуе пра сотні тысяч турыстаў. смех. Няма ужо такога
  • Жора
    02.09.2024
    Ясна, што калі закрыць 4 з 6 пунктаў, адпаведна ўпадзе і колькасць паездак. Няма навіны, проста вынік скарачэння пунктаў пропуску.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне19

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне19

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць