«Кіберпартызаны» на свой дзень нараджэння зноў узламалі сайт «Гомельскай праўды»
Замест афіцыёзных артыкулаў на галоўнай старонцы сайта дзяржаўнага выдання з'явіліся матэрыялы, загружаныя «Кіберпартызанамі». Акцыя прымеркаваная да 4-годдзя групоўкі.
05.09.2024 / 18:03
Сярод іншага «Кіберпартызаны» паведамілі на ўзламаным сайце пра некаторыя свае гучныя праекты, зробленыя за 4 апошнія гады: партызанскі Telegram, партызанскія СМС, бот дэанону сілавікоў «Вока Змагара», сайт з даносамі ў КДБ за 9 гадоў, абароненыя апытанні грамадскай думкі Ап! і Картка Беларуса, якую плануюць прадставіць у найбліжэйшы час.
Сайт «Гомельскай праўды» ўжо ўзломвалі 25 сакавіка. Тады на старонцы з'явілася віншаванне з Днём Волі. Ад той атакі сайт выдання ачуняў толькі праз 8 дзён.
Цяпер на сайце вядуцца «тэхнічныя работы».
«Кіберпартызаны» ўзламалі рэктара БДУ Караля і даведаліся ўсё — каханкі, перапіскі, інтрыгі
«Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій
«На прадпрыемстве паніка». «Кіберпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»