БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Памерла актрыса Наталля Суворава

9.09.2024 / 21:32

Nashaniva.com

Стала вядома пра смерць магілёўскай тэатральнай актрысы Наталлі Суворавай. Пра гэта паведаміла ў сацсетках прэс-служба Магілёўскага абласнога тэатра лялек.

Наталля Суворава працавала ў Магілёўскім абласным тэатры лялек з 1994 па 2015 год. Працуючы там, яна стварыла звыш 50 роляў. Самымі яркімі з якіх сталі вобразы Русалачкі ў аднайменным спектаклі «Русалачка» паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана, бабулі ў «Піліпку і Ведзьме», Чырвонага Каптурка, мышаняці Мікі, Дзюймовачкі і многіх іншых.

«Апошнія гады Наталля Міхайлаўна была на заслужаным адпачынку. Калектыў тэатра смуткуе па страце і выказвае шчырае спачуванне сям'і і блізкім», — сказалі ў тэатры.

Развітанне з Наталляй Суворавай адбудзецца 10 верасня з 10.00 да 12.00 гадзін у цэнтры рытуальных паслуг па вуліцы Першамайскай, 99.

Чытайце таксама:

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл

Памёр вядомы расійскі вайсковы лётчык — ураджэнец Беларусі

Памёр Аляксандр Мядзведзь

Каментары да артыкула