Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося
8 верасня, у чарговую гадавіну перамогі над маскоўскім войскам пад Оршай, Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы. Яе віншаванне выклікала ажыятаж у твітары.
09.09.2024 / 23:48
Алгарытмы твітара працуюць так, што могуць паказваць папулярныя допісы ў самых розных краінах незалежна ад таго, ці падпісаныя карыстальнікі на аўтара. Мяркуючы па многіх каментарах, выглядае, што твіт Ціханоўскай вірусна разлятаецца па расійскіх карыстальніках.
Яго прагледзелі больш за 110 тысяч разоў, паставілі больш за 1000 лайкаў, па 250 рэпоснулі і напісалі каментары.
Самыя папулярныя каментары (на мове арыгіналу, і характэрна, што ў іх ужываецца форма «Белоруссия»):
— Очень хорошо, что деньги Госдепа тратятся на такую х**ту;
— Полное наименование ВКЛ тогда было «Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных земель». Так что где-то между Belarus, Poland, Lithuania and Ukraine нужно найти место и для Russia. Russia против Russia!;
— Сегодня белорусы празднуют то, что ты ….. ……, не стала президентом и не сделала из РБ вторую Украину. Сегодня в России все полки завалены товарами из Белоруссии, люди свободно перемещаются между двумя странами, влюбляются, женятся. Но тебе такое не по нраву. Крови и зрелищ!
— Пишу по-русски, ты его прекрасно понимаешь. 1. Не было тогда никакой Белоруссии. Было Великое Княжество Литовское. 2. Несмотря на победу над Оршей, итог войны не изменился. Войну выиграло русское воинство. 3. Ты — ….. необразованная …., как видно из пунктов 1 и 2. Запомнила?
— Сегодня, когда российская оппозиция борется в том числе за освобождение беларусских политзаключенных, вы делаете наброс на россиян, используя события 500-летней давности.
Беларусы паставіліся да гэтага хейту з гумарам. Тры самыя папулярныя каментары:
— Вось умее Святлана Георгіеўна падпаліць […];
— Ого, у паветры стаіць моцны водар […], нібы тады пад Оршай;
— Здаецца, украінцы перадалі адзін з новых дронаў-драконаў Ціханоўскай. Інакш я не магу растлумачыць, як яна так эфектыўна падпаліла […], што яны прыбеглі плакаць пад твіт.