«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады
Зірніце, як выглядаюць украінскія гарады пасля штурму расійскімі войскамі.
11.09.2024 / 18:28
Мар'інка
Мар'інка. Фота: Генеральны штаб УСУ / Facebook
Баі за невялікі горад з насельніцтвам 10 тысяч чалавек працягваліся да канца 2023 года. Расійскі бок выкарыстоўваў для абстрэлу ў тым ліку і снарады з белым фосфарам. За год Мар'інка была цалкам разбураная.
Ваўчанск
Ваўчанск. Фота: Асобная прэзідэнцкая брыгада імя Багдана Хмяльніцкага / Facebook
Гэты горад прыкладна за пяць кіламетраў ад мяжы з Расіяй, у якім да 2022 года жыло каля 17 тысяч чалавек, стаў арэнай баявых дзеянняў вясной гэтага года. У ім ішлі жорсткія вулічныя баі. Ад удараў артылерыі і дронаў у Ваўчанску выгаралі цэлыя вуліцы. Горад быў амаль цалкам разбураны.
Бахмут
Бахмут. Фота: 24-й брыгады
Баі за Бахмут сталі самымі працяглымі ў гэтай вайне. Калі ў маі 2023 года горад быў захоплены расійскімі войскамі, адпаведна аналізу спадарожнікавых здымкаў у горадзе было разбурана ці пашкоджана 66% усіх будынкаў. Да канца баёў у горадзе заставалася толькі 500 чалавек з 70 тысяч даваеннага насельніцтва.
Марыупаль
Разбураны Марыупаль. Фота: Яўген Сасноўскі
Па ацэнках ААН Марыупаль быў самым смяротна небяспечным месцам ва Украіне. У ходзе жорсткіх баёў у цэнтры горада было знішчана 93% шматпавярховых дамоў. 16 сакавіка расійскія войскі нанеслі авіяцыйны ўдар па будынку драмтэатра горада, у выніку якога па розных ацэнках магло загінуць да 600 чалавек. 350 тысяч жыхароў з 460 тысяч насельніцтва сталі бежанцамі.
Севераданецк
Фота: Сергей Гайдай / Facebook
Баі за Севераданецк працягваліся два месяцы. У выніку масіраваных бамбардзіровак было знішчана ці пашкоджана 90% будынкаў. Насельніцтва горада скарацілася са 100 да 7 тысяч чалавек.
Аўдзееўка
Аўдзееўка. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images
Баі за горад працягваліся амаль два гады. Зімой—вясной 2023 года расійская армія пачала сістэматычныя авіябамбардзіроўкі Аўдзееўкі. У некаторыя дні на горад скідвалі да 60 авіяцыйных бомбаў. У выніку ён быў амаль цалкам знішчаны. Па ацэнках на пачатак 2024 года насельніцтва горада складала каля тысячы чалавек. Перад вайной у Аўдзееўцы жыло каля 33 тысяч.
100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры
Дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі» прынёс першы «Оскар» у гісторыі Украіны
Украінскія фатографы паказалі ФОТЫ разбуранага Ваўчанска, які спрабуе захапіць расійскае войска