Вайна

100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры

Боль, разбурэнні, адчай, смерць, мужнасць, ахвярнасць, надзея. 100 дзён вайны Украіна змагаецца супраць расійскіх інтэрвентаў. Мільёны людзей вымушаны былі пакінуць дом. Іншыя запісаліся ў салдаты, франтавыя медыкі і валанцёры, каб яго абараняць. У гэтых кадрах — драма, якую перажывае ўкраінскі народ і за якой сочыць увесь свет.

Мадонна з Кіеўскага метро. Таццяна Блізнюк з дачкой Марычкай хаваюцца ад бомб. Карціна, напісаная з гэтай фатаграфіі, стала іконай у храме італьянскага Неапаля. 26 лютага 2022 г. Фота: Андраш Фельдэш, Teleks
Будынак мэрыі на цэнтральнай плошчы пасля абстрэлу Харкава, Украіна, 1 сакавіка 2022 г. Фота: AP
Дзеці выглядваюць з акна вагона аварыйна-эвакуяцыйнага цягніка, які не ацяпляецца. Цягнік рушыў з Харкава ў Львоў і спыніўся на кіеўскім вакзале, дзе і быў зроблены гэты здымак. 3 сакавіка 2022 г. Фоты: АР, Андрэй Дубчак
Ратавальнікі разбіраюць завалы пасля абстрэлу ў Харкаве. 4 сакавіка 2022 г. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных спраў Украіны
Людзі пад разбураным мастом, спрабуюць выбрацца праз раку Ірпень. 5 сакавіка 2022 г. Фота: AP Photo / Emilio Morenatti
У марыупальскай бальніцы. У кадры — доктар, пасля таго як не змог уратаваць маленькае дзіця, якое пацярпела ад абстрэлу. 5 сакавіка 2022 г. Фота: Яўген Малалетка / АР
У марыупальскай бальніцы. Фота: Яўген Малалетка / АР
Мар’яна Вышагірская каля разбомбленай радзільні ў Марыупалі. Гэта цяжарная мадэль стала аб'ектам цкавання расійскай прапаганды, якая абвінавачвала яе ў пастановачным кадры. 9 сакавіка 2022 г. Фота: Мсціслаў Чарноў, AP Photo
Валанцёрка Наста, якая выратавала з Ірпеня 19 бяздомных сабак. 10 сакавіка 2022 г. Фота: Christopher Occhicone
У Марыупалі ў жылым доме пасля абстрэлу танкаў расійскай арміі адбыўся выбух. 11 сакавіка 2022 г. Фота: AP / Evgeniy Malaletka
Помнік дзюку дэ Рышылье ў Адэсе, абкладзены мяхамі з пяском, каб абараніць яго ад абстрэлаў. 21 сакавіка 2022 г. Фота: Аляксандр Зянковіч
Мужчына едзе на ровары сярод супрацьтанкавых вожыкаў. Адэса, вуліцы Дзерыбасаўская. 27 сакавіка 2022 г. Фота: Аляксандр Зянковіч
Бадзяжны сабака суправаджае байца падраздзялення «Одін», калі ён хаваецца ў будынку падчас аперацыі зачысткі рэшты расійскіх войскаў у Ірпені. 29 сакавіка 2022 г. Фота: Daniel Berehulak-Rodriguez / NYT
Украінскія салдаты на фронце. Гэты кадр зрабіў вядомы ўкраінскі фотажурналіст Макс Левін, які загінуў на вайне. Сувязь з ім знікла 13 сакавіка, калі Левін паехаў рабіць фотарэпартаж у раён актыўных баявых дзеянняў каля Кіева. Ягонае цела знайшлі каля вёскі Гута Межыгорская. У Левіна засталося чацвёра непаўналетніх сыноў, грамадзянская жонка і пажылыя бацькі.
Украінскія ўцекачы адпачываюць у пакоі для начлегу ў горадзе Жэшаў, Польшча. З пачатку вайны ў Еўропу выехала 7 мільёнаў бежанцаў з Украіны. 30 сакавіка 2022 г. Фота: Надзея Бужан

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў у сваім кабінеце. Расійскія ракеты ўпалі проста перад будынкам за месяц да гэтага. Тады загінулі 29 чалавек. 1 красавіка 2022 г. Фота: Павел Дарагой

Жыхар Бучы Васіль са шчанюком Мухтарам на руках стаіць на вуліцы знішчанага горада. Красавік 2022 г. Фота: Santi Palacios
Расійскія войскі пасля адступлення з Кіеўскай вобласці пакінулі страшныя сляды. Сяло Матыжын Макараўскага раёна. Расстраляныя дзве жанчыны і чацвёра мужчын. Забітыя стрэлам у патыліцу, у некаторых людзей рукі звязаныя за спіной. Адна з жанчын — стараста сяла, адзін з мужчын — яе сын. 2 красавіка 2022 г.
Брацкая магіла ў Бучы, 3 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP
Абстраляная машына ў вёсцы Стоянка пад Ірпенем. 3 красавіка 2022 г. Фота: Аляксандр Васюковіч
Засмучаны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Кіеўшчыны, якую вызвалілі ад расійскіх войскаў. 4 красавіка 2022 г. Фота: president.gov.ua
Сляды расійскай акупацыі ў Трасцянцы на Сумшчыне. 5 красавіка 2022 г. Фота: Stas Yurchenko / Ґрати
Ацалелая кухонная шафа з керамічным пеўнікам з Барадзянкі, вызваленай ад расійскіх войскаў, стала сімвалам стойкасці ўкраінцаў. 8 красавіка 2022 г. Фота: agremantida / Twitter
Кіеўшчына. Расіяне забілі людзей, якія ехалі на машыне, а пасля спалілі іх целы. Мясцовыя жыхары пахавалі забітых, а каб родныя хоць калі маглі знайсці сваіх блізкіх, над магілай пакінулі нумарны знак. Фота: Thomas C. Theiner.
7-гадовы Ягор трымае драўляную цацачную стрэльбу на фоне знішчанай расійскай вайсковай тэхнікі. Ваколіцы Чарнігава. 17 красавіка 2022 года. Фота: АР / Яўген Малалетка
Марыупальскі дзённік 8-гадовага хлопчыка. «У мяне памерлі два сабакі, бабуля Галя і любімы горад Марыупаль», — напісана дзіцячай рукой. Фота: Яўген Сасноўскі
Прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан на цягніку з Польшчы ва Украіну. 10 красавіка 2022 г. Фота: Sky news
Харкаўскае метро на час вайны людзям замяніла дом. Красавік 2022 г. Фота: Yuki Iwamura
Ірпеньскія могілкі. 25 красавіка 2022 г. Фота: AP Photo/Emilio Morenatti
Сабака Патрон. Яму два гады, гэта душа і талісман чарнігаўскіх піратэхнікаў. Сабака суправаджае іх заўжды і паўсюль. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных спраў Украіны
Знакаміты кот-блогер Сцяпан разам з гаспадарамі эвакуяваўся з Харкава ў Францыю. За яго лёсам сачылі мільёны падпісантаў. Фота: інстаграм ката Сцяпана
Вядома пра шасцёра беларусаў, якія загінулі ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расійскіх інтэрвентаў. Гэта Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла, Аляксей «Тур» Скобля, Ілля «Літвін» Хрэнаў, Павел «Волат», Зміцер «Тэрор» Апанасовіч і Зміцер «Ганс» Рубашэўскі.
Абаронца Марыупаля ў падвалах «Азоўсталі». 10 мая 2022 г. Фота: Дзмітрый Казацкі
Украінскі вайсковец пад промнямі сонца на тэрыторыі завода «Азоўсталь», дзе заблакаваныя салдаты і жыхары горада. Полк «Азоў» мужна трымаў абарону шмат дзён. 16 мая 2022 г. Фота: Дзмітрый Казацкі
Украінскія вайскоўцы сядзяць у аўтобусе пасля таго, як іх вывезлі з «Азоўсталі» расійскія салдаты, каля папраўчай калоніі ў Алёнаўцы на тэрыторыі «ДНР». 20 мая 2022 г. Фота: AP 
Наступствы маштабных разбурэнняў у Ірпені. 28 мая 2022 г. Фота: УНІАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць