Абвешчаныя кароткія спісы намінантаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 і 2023 гады

Журы паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткімі спісамі за 2022 і 2023 гады, піша penbelarus.org.

11.09.2024 / 19:31

Кароткі спіс за 2022 год выглядае наступным чынам:

Альгерд Бахарэвіч, «Вершы» (выдавецтва Viasna)

Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва Skarynyčy)

Вальжына Морт, «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)

У кароткі спіс прэміі за 2023 год увайшлі кнігі:

Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся» (фонд Kamunikat.org)

Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)

Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)

Пераможцаў назавуць на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 20 верасня, у дзень нараджэння патронкі прэміі Наталлі Арсенневай. Імпрэза пройдзе ў Варшаве, на пляцоўцы партнёра цырымоніі — Моладзевага хаба.

Сёлета ў складзе журы — вядомыя імёны літаратурнага свету. Эксперты і эксперткі, якія будуць вызначаць пераможцаў за два гады:

Дар’я Бялькевіч — паэтка, перакладчыца песень. Яе першы паэтычны зборнік вершаў «Слёзы на вецер» атрымаў прэмію Наталлі Арсенневай за 2021 год.

Міраслава Лукша — журналістка, пісьменніца і перакладчыца, аўтарка кніг паэзіі і прозы.

Аляксандр Распапоў — славіст, літаратуразнаўца, перакладчык, доктар гуманітарных навук, дацэнт Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча. Сябра Славістычнай камісіі Польскай акадэміі навук і Еўрапейскага філалагічнага таварыства.

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2019 год.

Абвешчаныя поўныя спісы намінантаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 і 2023 гады

У Івацэвічах назвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Палітзняволены Максім Знак трапіў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла

Швейцарская прэмія адзначыла Сашу Філіпенку за літаратурныя дасягненні

Nashaniva.com