Літаратура

Абвешчаныя поўныя спісы намінантаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 і 2023 гады

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў, піша penbelarus.org.

Spis naminantaŭ

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2022 год

Альгерд Бахарэвіч, «Вершы» (выдавецтва «Viasna»)

Ганна Комар, «Мы вернемся» (выдавецтва «Skaryna Press»)

Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)

Марыя Мартысевіч, «Водападзел» (выдавецтва «Полацкія лабірынты»)

Вальжына Морт, «Песні мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)

Ганна Янкута, «Канстытуцыя» (фонд «Kamunikat.org»)

Spis naminantaŭ

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2023 год

Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся» (фонд «Kamunikat.org»)

Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)

Вера Бейка, «Спевы на золку» (выдавецтва «Паэзія»)

Марыя Ізмер, «Сон зямлі» (выдавецтва «Літаратура»)

Артур Камароўскі, «Я і ёсць забаронены сцяг» (выдавецтва «hochroth Minsk»)

Артур Камароўскі, «Corpus Vile» (выдавецтва «Skaryna Press»)

Майстар гульні, «Кніга» (выдавецтва «Літаратура»)

Ганна Комар, «Вызвалі або бяжы» (выдавецтва «hochroth Minsk»)

Ганна Комар, «Трыпутнік / Ribwort» (выдавецтва «3TimesRebel Press»)

Наста Кудасава, «Я працягваю» (выдавецтва «hochroth Minsk»)

Алесь Плотка, «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (выдавецтва «Skaryna Press»)

Дзмітрый Рубін, «Выпадак» (выдавецтва «Skaryna Press»)

Андрэй Скурко, «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)

Ева Арлова, «Невядомы маршрут» (выдавецтва «Паэзія»)

Андрэй Сцепанюк, «Зямля над белай ракой» (праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2023)

Віктар Сямашка, «Аўтар мае рацыю заўжды» (выдавецтва «Agencja Wydawnicza Ekopress»)

Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)

Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.

Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа», якая працягвала сваю дзейнасць на эміграцыі, уносячы неацэнны ўклад у захаванне і развіццё беларускай культуры і літаратуры. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, якія выступаюць за падтрымку і развіццё беларускай літаратурнай традыцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць