Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці

У радыёэфіры спявачкі паспрачаліся наконт сваёй нацыянальнасці. Аляксандра сцвярджала, што яны — рускія, а Валянціна — што беларускі. Нечакана высветлілася, што абедзве маюць рацыю.

14.09.2024 / 21:28

Спявачкі сёстры Груздзевы, убраныя ў Беларусь і Расію. Фота: БелТА

Але пачнём спачатку. У маі 2024 года Груздзевы пайшлі на эфір радыё «Мінская хваля». Нягледзячы на тое, што яны як заўсёды выдавалі крынж, асаблівай папулярнасці тая гутарка не атрымала. На YouTube-канале радыё відэазапіс размовы не набраў нават тысячы праглядаў.

Цікавасць да таго эфіру з’явілася пасля таго, як блогер Глеб Сямёнаў выклаў у тыктоку відэа, дзе ён гаворыць адначасова з абедзвюма сёстрамі Груздзевымі. Ролік за суткі набраў каля 23 тысяч праглядаў.

— Не, Валя, у нас нацыянальнасць рускія! Пачакай, Валя, у нас у графе стаіць нацыянальнасць — мы рускія! І вось гэты характар… Валя, мы рускія! Я глядзела нядаўна нашае пасведчанне аб нараджэнні, і я зразумела, што мы рускія. Ну не зразумела, а я ведаю. Мы памяркоўныя, вось так вось. Але насамрэч мы вельмі пазітыўныя, мы вельмі добрыя, мы вельмі шчырыя. Проста нас не трэба закранаць. І ўсё! І тады ўсім добра. Праўда, Валя?

@kykyorg Проглотим? #беларусь #груздевы #минск #белтыкток #реки #беларускіцікток #озвучка #мем ♬ оригинальный звук - куку орг

Відавочна, пасля таго, як відэа Глеба завірусілася, сёстры працягнулі спрэчку дома. А цяпер далі на сваёй агульнай старонцы ў інстаграме справаздачу для падпісчыкаў. Каб паставіць кропку ў гэтым пытанні, Груздзевы палезлі глядзець пасведчанні аб нараджэнні сваіх дзяцей (там пазначаюцца нацыянальнасці бацькоў).

Высветлілася, што Валянціна ў дакуменце запісаная як беларуска, а Аляксандра (тая, якая заўсёды перашкаджае сястры гаварыць і цягне ўвагу на сябе) — як руская.

Скрыншот сторыс у інстаграме Груздзевых

Як такое магло здарыцца? Магчыма, адзін з бацькоў сясцёр быў рускім, другі — беларусам. Па ўзаемнай згодзе маці і тата розных нацыянальнасцяў могуць выбраць адну з дзвюх нацыянальнасцяў для свайго дзіцяці. Мабыць, у выпадку з блізнятамі бацькі вырашылі падзяліць нацыянальнасці паміж дочкамі.

Іншы варыянт — сама Аляксандра, калі рэгістравала сваё дзіця, магла выбраць для сябе нацыянальнасць аднаго са сваіх бацькоў і стаць рускай.

Сёстры Груздзевы прапануюць артыстаў, якія не падтрымаюць Лукашэнку ў 2025-м, штрафаваць на 500 тысяч еўра ці саджаць у турму

Сёстры Груздзевы сцвярджаюць, што ведаюць імёны арганізатараў і выканаўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Хол»

Сёстры Груздзевы расказалі, хто пашыў ім трэшовыя сукенкі ў выглядзе сцягоў

Адна з сясцёр Груздзевых набыла паліто «любімага брэнда Пуціна» за 3,5 тысячы рублёў. Але памылілася

Nashaniva.com