У Баварыі затрымалі румынаў са старымі беларускімі рублямі
У нямецкай зямлі Баварыя два румыны папаліся пры спробе падману з дапамогай старых беларускіх рублёў. Пра гэта піша сайт «Беларусь і свет».
14.09.2024 / 15:54
Мужчыны ў раёне горада Парсберг спачатку выпрошвалі грошы ў іншых удзельнікаў дарожнага руху, а затым спрабавалі абмяняць амаль нічога не вартыя купюры.
Паколькі ў грамадзян Румыніі няма пастаяннага месца жыхарства ў Германіі, пракуратура вызначыла для іх заклад у памеры трохзначнай сумы. Пасля неабходных працэдур і ўнясення грошай іх адпусцілі.
Тэлефонныя махляры патэлефанавалі 13-гадоваму школьніку — ён перавёў аферыстам 20 тысяч рублёў