Тэлефонныя махляры патэлефанавалі 13-гадоваму школьніку — ён перавёў аферыстам 20 тысяч рублёў
А яшчэ сышоў з дому на нейкі час.
У Ленінскае РУУС звярнулася 46-гадовая мінчанка, якая паведаміла аб знікненні яе 13-гадовага сына. Таксама з кватэры зніклі больш за пяць тысяч даляраў, піша тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
На месца выехала следча-аператыўная група. У гэты ж час падлетак вярнуўся дадому і распавёў абставіны здарэння. Незадоўга да прыходу маці на мабільны хлопчыка патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам аператара сотавай сувязі.
Мужчына пераканаў дзіця, што злачынцы спрабуюць узяць на яго нумар крэдыт, і запатрабаваў назваць коды з смс, каб праверыць наяўнасць аформленых крэдытаў.
Падчас размовы махляр распытваў хлопчыка аб прысутнасці побач з ім бацькоў, пасля чаго напалохаў падлетка, сказаўшы, што яго банкаўская карта замяшаная ў злачынным ланцужку грашовых пераводаў.
Пад пагрозай правядзення ў іх кватэры ператрусу, а таксама для захавання грошай ашуканцы вымусілі хлопчыка ўзяць усе наяўныя і перавесці іх на «бяспечны рахунак».
Думаючы пра тое, што ратуе грошы сям'і, хлопчык забраў з пакоя бабулі больш за пяць тысяч даляраў і перавёў іх ашуканцам праз інфакіёск.
Следчымі заведзеныя крымінальная справа па факце махлярства.
Міліцыя просіць бацькоў: калі вы перадаеце аформленыя на сябе банкаўскія і сім-карты ў карыстанне дзецям, папярэджвайце іх аб магчымых ашуканскіх схемах.
Каментары