БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

17.09.2024 / 20:31

Nashaniva.com

Пра вызваленне асуджанай на 3,5 года калоніі палітзняволенай 75-гадовай пенсіянеркі з Бабруйска Наталлі Таран піша «Медыязона» са спасылкай на заснавальніцу ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенію Доўгую.

Наталлю Таран асудзілі ў жніўні 2022 года на 3,5 года калоніі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), паклёпу на яго (артыкул 367 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жанчына мае некалькі хранічных захворванняў. Да суда яна была на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Назвалі яшчэ 10 прозвішчаў вызваленых па памілаванні палітвязняў

«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч». Як палітвязні выходзяць па памілаванні

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў

Каментары да артыкула