Грамадства33

«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч». Як палітвязні выходзяць па памілаванні

За апошнія тры месяцы ў Беларусі па памілаванні з месцаў несвабоды агулам выйшлі мінімум 115 палітвязняў, сярод якіх пенсіянеры і людзі з сур'ёзнымі захворваннямі. Адзін з памілаваных расказаў «Вясне» пра прапанову напісаць прашэнне, пра пагрозы за адмову, пра дзень вызвалення і абмежаванні на волі.

Фота ілюстрацыйнае

«У іх засталіся ўсе прысуды і апеляцыі»

Іван (імя змененае ў мэтах бяспекі) узгадвае, што напісаць прашэнне на памілаванне яму прапанавалі за некалькі тыдняў да вызвалення. Мужчына спачатку адмовіўся, але праз некалькі дзён яго зноў выклікалі і патлумачылі, што ў выпадку адмовы астатні тэрмін «падасца яму пеклам». Іван зноў адмовіўся, але на наступны дзень перад ім паклалі паперу і ручку і з пагрозамі настаялі на напісанні прашэння.

Пасля гэтага ўсё заціхла роўна да дня вызвалення.

«У той дзень мяне забралі з прамзоны і адпусцілі, пры гэтым рэчы, а самае галоўнае — дакументы ўсе, акрамя пашпарта і пасведчання кіроўцы, не вярнулі. То-бок у іх засталіся ўсе прысуды, апеляцыі і г. д. Груба кажучы, пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і харчаванне, тыя грошы, што былі на рахунку, і адправілі прэч.

Цябе забірае днявальны штаба, прыводзіць у штаб, там «рэжымнік» забірае цябе, ідзяце ў пакой прыёму асуджаных, туды прыносяць «усе твае рэчы», прычым рэчы прыносяць раней, чым ты прыходзіш.

Кажуць: «Пераапранайся, забірай рэчы», затым выводзяць да выхаду, там сустракае начальнік калоніі, ты падпісваешся за вызваленне, табе даюць даведку, вядуць да бухгалтаркі, яна выдае грошы, і цябе выводзяць за браму.

Пра вызваленне я даведаўся ў той момант, калі мяне прывёў днявальны ў штаб, да гэтага ніхто нічога не кажа».

Паводле слоў Івана, Юрый Васкрасенскі абзвоньваў родных некаторых зняволеных і прапаноўваў ім даць інтэрв'ю.

Абмежаванні пасля вызвалення

Пасля памілавання зняволеным трэба стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) і хадзіць адзначацца раз на тыдзень. Пры гэтым вусна ім паведамляюць, што ў выпадку, калі яны не працуюць, раз на тыдзень мусяць адпрацаваць восем гадзін на грамадскіх работах. Судзімасць пасля памілавання Івану не знялі. Акрамя гэтага, яму паставілі забарону на выезд з Беларусі на тэрмін, роўны неадбытаму тэрміну пакарання.

З моманту вызвалення да Івана адзін раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі, праверылі тэлефон на наяўнасць «экстрэмізму». Сказалі, каб ён «не лез нікуды». Пры гэтым, кажа суразмоўца, былі карэктныя і ветлівыя.

Каментары3

  • Сонейка
    17.09.2024
    Дык... забарона і разнастайныя абмежаванні і ў простых адседзелых, нічога новага
  • Работник милиции
    17.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Зайчык
    17.09.2024
    А як ён хацеў? Каб абняцца на дарожку, пацалавацца?

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць