У Польшчы арыштавалі меркаванага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава

Ключавога фігуранта нядаўняга гучнага расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй Анатолія Блінова арыштавалі на тры месяцы, піша тэлеграм-канал «Сирена». Менавіта Бліноў, згодна з інфармацыяй, апублікаванай расследавальнікамі, нібыта знаходзіўся ў пастаянным кантакце з Леанідам Неўзліным падчас арганізацыі серыі нападаў.

19.09.2024 / 18:04

Фота: ФБК

Па якіх артыкулах Блінова абвінавачваюць, пакуль невядома, але справа вядзецца дэпартаментам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пра гэта «Сирене» паведамілі ў нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

12 верасня ФБК выпусціў расследаванне, што былы саўладальнік кампаніі ЮКОС Леанід Неўзлін заказаў замах на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава ў сакавіку 2024 года. Згодна з расследаваннем, менавіта Блінову Неўзлін даручыў арганізаваць напад.

Неўзлін у адказ на расследаванне заявіў, што яшчэ 5 жніўня накіраваў заяву ў літоўскую паліцыю. Сутнасць заявы заключаецца ў тым, што юрыст Бліноў «правакацыйна спрабаваў стварыць уражанне», што за нападам на Волкава стаіць Неўзлін. Праўдзівасць апублікаваных ФБК перапісак Неўзлін не аспрэчваў і пацвердзіў знаёмства з саўдзельнікам нападу.

Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Абвінавачаны ў замаху на Волкава мільярдэр Неўзлін звярнуўся ў літоўскую паліцыю

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Nashaniva.com