Грамадства4040

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін

«Сота» называе «інфармацыю пра ўплыў аднаго са спонсараў» хлуслівай.

Леанід Неўзлін, фота Navalny.com

Фонд па барацьбе з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў расследаванне, прысвечанае асобе расійскага мультымільянера Леаніда Неўзліна. Яшчэ з 1990-х ён быў правай рукой Міхаіла Хадаркоўскага. У Расіі яго прысудзілі да пажыццёвага зняволення — нібыта за арганізацыю забойстваў. Неўзлін жыве ў Ізраілі і спрабуе ўплываць на палітыку на постсавецкай прасторы. Цяпер жа, як сцвярджае каманда Навальнага, Неўзлін арганізаваў нападзенне на расійскага палітыка Леаніда Волкава.

Чытайце: Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага

Сярод іншага расследавальнікі згадалі СМІ, падкантрольныя Леаніду Неўзліну. [Інфарматар расказаў], «якіх менавіта журналістаў Неўзлін сабе скупіў, пра яго кішэнную Sota Project — гэта такі тэлеграм-канал-памыйка, які, здаецца, існуе толькі для таго, каб мачыць Фонд па барацьбе з карупцыяй», — расказвае вядучая Марыя Пеўчых.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што Sota Project — бадай адзіны папулярны расійскі СМІ, які актыўна і паслядоўна асвятляе беларускі парадак дня. Прычым рыторыка выдання відавочная — мэтанакіраванае змаганне са Святланай Ціханоўскай і спробы дыскрэдытаваць яе. Тэлеграм-канал стаў голасам апанентаў лідаркі беларускай апазіцыі.

Гарачая стадыя пачалася пасля таго, як спецыяльным карэспандэнтам выдання стала блогерка Бэла Фокс, зацяты крытык Ціханоўскай.

На старонках Sota Project дастаецца і «Нашай Ніве», і «Зеркалу». Спачатку незалежныя беларускія выданні называліся «падкантрольнымі Ціханоўскай», цяпер абраная іншая, больш мяккая фармулёўка, «лаяльныя Ціханоўскай».

А ў чым пазіцыя самога Неўзліна па Беларусі? Ён перакананы, што падчас пратэстаў-2020 апазіцыі трэба было падрыхтаваць людзей са зброяй і інфільтраваць іх у натоўп. Тады б, на думку расійскага мільянера, пратэстоўцы змаглі ўвайсці ў прэзідэнцкі палац і ўзяць уладу ў рукі. А вось Ціханоўскую і яе кабінет Неўзлін лічыў няздатнымі для рэалізацыі сілавога сцэнару. У гэтым і можна бачыць асноўную прычыну яго — і падкантрольнай яму Sota Project — зацятай крытыкі Ціханоўскай.

Sota Project адрэагавала на расследаванне Фонда па барацьбе з карупцыяй. У допісе ў тэлеграм-канале сувязь з Неўзліным не адмаўляецца, але «ў чарговы раз фіксуецца факт распаўсюду хлуслівай інфармацыі пра ўплыў аднаго са спонсараў на працу рэдакцыі».

Каментары40

  • Ганьба
    12.09.2024
    Не, ну нейкім каламутным алігархам мы Святлану не аддамо. Якая ні ёсць, а ўсё ж наша! Хаця наконт інфільтрацыі ў "натоўп", канешне, цікава (заднім розумам). Праўда пастралялі б усіх.., але ж да Ізраіля б не даляцела.
  • Ваня
    12.09.2024
    Невзлин содержал и может сейчас содержит военизированные группы «спортивно-патриотические» на территории Литвы и Польши. Только они несут хоть какую ценность для заграничных активистов. Все остальные телодвижения бессмысленные и никакой угрозы режиму Лукашенко не несут. Только Поле Калиновского и Посполитой Рушанне может в нужный момент создать переломный финт. Так что вы еще должны благодарить человека, что поддерживает то, где западные партнеры глаза закрывают и ущемляют. Смотрите только на паспорт человека, а не его интенции.
  • -
    12.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам19

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам19

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць